Июль
2024

Новости за 30.07.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Грозаў расказаў аб падрыхтоўцы звароту кіраўнікоў дзяржаў СНД у сувязі з 80-годдзем Перамогі ў ВАВ

"Ключавая тэма - гэта процідзеянне фальсіфікацыі гісторыі і гераізацыі нацызму. Мы сумесна з калегамі тут напярэдадні Дня Перамогі прынялі заяву адпаведнай тэматычнай накіраванасці. І цяпер якраз рыхтуем праект дакумента - зварот кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці да народаў краін СНД і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне", - сказаў Андрэй Грозаў.

Радыё Свабода 

Дасьледаваньне: У Беларусі і ва Ўкраіне скаардынавана праводзяць інфармацыйныя кампаніі ў інтарэсах Расеі

У Кіеве прадставілі вынікі дасьледаваньня «Уварваньне ў сьвядомасьць: 2 гады зламысных інфармацыйных апэрацый ва Ўкраіне і Беларусі». Яго правялі грамадзкая арганізацыя «Інтерньюз-Україна» супольна з тэхналягічнай кампаніяй LetsData.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Алімпіяда-2024: мужчынскія спаборніцтвы па трыятлоне перанеслі з-за дрэннай якасці вады ў Сене  

"Пасля несуцяшальных навін аб тым, што якасць вады не адпавядае дапушчальным нормам для правядзення заплыву, запланаванага на 30 ліпеня, гонка была адкладзена і цяпер адбудзецца ў 10.45 раніцы ў сераду 31 ліпеня", - адзначаецца ў паведамленні.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мадура параўнаў пратэсты ў Венесуэле з каляровымі рэвалюцыямі

Мадура адзначыў, што дзясяткі грамадзян, якія нападалі на паліцэйскіх і займаліся вандалізмам, былі злоўлены. Паводле яго слоў, арыенціровачна 80 працэнтаў затрыманых ужо мелі праблемы з законам раней.

БелТА (Навіны Беларусі) 

У Беларусі завершана масавая ўборка азімага рапсу

У Беларусі на 30 ліпеня сабрана ўсяго збожжа (з улікам рапсу) 4845 тыс. т, з іх - 3816 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур, 1029 тыс. т азімага рапсу. Масавая ўборка азімага рапсу завершана.

Радыё Свабода 

У Вэнэсуэле пачаліся вулічныя пратэсты супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, ёсьць першая ахвяра

Прынамсі адзін чалавек загінуў у Вэнэсуэле, калі сілы бясьпекі спрабавалі разагнаць пратэсты, выкліканыя спрэчнымі вынікамі выбараў. Людзі зносяць статуі Уга Чавэса.

БелТА (Навіны Беларусі) 

За суткі цыклон пакінуў без святла 1917 населеных пунктаў

Было абясточана 6168 трансфарматарных падстанцый, 171 ферма, 24 кацельні. Больш за ўсё адключэнняў было ў Мінскім, Дзяржынскім, Мазырскім, Іўеўскім, Валожынскім, Пінскім, Ашмянскім, Лідскім, Маладзечанскім, Лельчыцкім раёнах.