Август
2024

Новости за 20.08.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Азербайджан падаў заяўку на ўступленне ў БРІКС

БРІКС сфарміраваўся ў чэрвені 2006 года з удзелам Бразіліі, РФ, Індыі, Кітая. З 1 студзеня 2024 года ў БРІКС уступілі яшчэ пяць краін: Егіпет, Іран, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўская Аравія і Эфіопія.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мінсельгасхарч: у гэтым годзе збяром 10,3 млн т збожжавых з улікам кукурузы і рапсу

Згодна з ацэнкамі спецыялістаў і вучоных, чаканы намалот збожжавых і зернебабовых культур з улікам кукурузы складзе 9,2 млн т. У гэтым годзе парадаваў і ўраджай рапсу, які перавысіў мінулагодні ўзровень і склаў 1,1 млн т. Усяго ў гэтым годзе мы павінны мець 10,3 млн т, адзначыў Уладзімір Гракун.

БелТА (Навіны Беларусі) 

БелАЭС дазволіла замясціць больш за 9 млрд куб.м прыроднага газу

Кіраўнік Мінэнерга адзначыў, што праект БелАЭС стаў добрым стымулам для росту электраспажывання ў краіне - па выніках 2023 года гэты паказчык вырас на 6,6 працэнта ў параўнанні з 2022 годам і склаў 41,1 млрд кВт/гадз.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Качанава: візіт парламенцкай дэлегацыі Пакістана надасць новы імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву

"Сімвалічна, што ваш візіт праходзіць у год 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж нашымі краінамі. Мы ўпэўнены, што ваш візіт надасць новы імпульс у нашым супрацоўніцтве", - сказала Наталля Качанава.

Радыё Свабода 

Сыноптыкі абвясьцілі чырвоны ўзровень небясьпекі для Гомельшчыны і аранжавы — па ўсёй Беларусі

На сераду 21 жніўня у Гомельскай вобласьці аб’явілі чырвоны ўзровень небясьпекі, а ў цэлым па Беларусі — аранжавы ўзровень небясьпекі, паведамілі ў Белгідрамеце. Прычына — сьпёка і моцныя залевы з навальніцамі.