Август
2024

Новости за 26.08.2024

Радыё Свабода 

Дзярждэпартамэнт ЗША абяцае мільёны даляраў за інфармацыю пра беларуса, які ўжо сядзіць у турме

Дзярждэпартамэнт ЗША аб’явіў ўзнагароду памерам $2,5 мільёна, якая дазволіць затрымаць і асудзіць грамадзяніна Беларусі Ўладзімера Кадарыю, які «датычны да сур’ёзных кібэрзлачынстваў, з прычыны чаго пацярпелі мільёны людзей».

БелТА (Навіны Беларусі) 

Рыжанкоў: супрацоўніцтва ў СНД з'яўляецца адным з прыярытэтных вектараў беларускай знешняй палітыкі

Субяседнікі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да маючых адбыцца ў другім паўгоддзі пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў, Савета кіраўнікоў урадаў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пашырэнне пераліку прасочвальных тавараў: МПЗ аб галоўных патрабаваннях з 1 снежня 2024 года

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 25 ліпеня 2024 года нумар 537, з 1 снежня бягучага года істотна пашыраецца пералік тавараў, звесткі аб абароце якіх з'яўляюцца прадметам прасочвальнасці. У яго ўключаны тавары, у адносінах да якіх Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю плануецца ажыццяўляць аналіз за цэнаўтварэннем пры дапамозе ствараемай аўтаматызаванай сістэмы "Аналіз цэн".

Радыё Свабода 

Паўнавартасны наступ з тэрыторыі Беларусі немагчымы — Рада нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны

Менш за тысячу беларускіх вайскоўцаў знаходзяцца цяпер паблізу мяжы з Украінай, «ня створана ўдарнай групоўкі», з прычыны чаго паўнавартасны наступ з тэрыторыі Беларусі цяпер немагчымы.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Для беларускіх сувораўцаў зацверджана новае форменнае адзенне

Дакумент прыняты ў мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства абароны, павышэння зацікаўленасці непаўналетніх у навучанні ва ўстановах адукацыі Мінабароны і службе ва Узброеных Сілах, іншых воінскіх фарміраваннях.