Август
2024

Новости за 27.08.2024

Радыё Свабода 

Кіраўнік МАГАТЭ папярэдзіў пра рызыку ядзернага інцыдэнту на Курскай АЭС

Кіраўнік Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі прыехаў у Курскую вобласьць, дзе агледзеў Курскую АЭС. На фоне прасоўваньня ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласьці электрастанцыя знаходзіцца ў межах дасяжнасьці артылерыі УСУ.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мінэнерга расказала аб асноўных экспартных напрамках торфапрадукцыі

Беларуская торфапрадукцыя ў 2024 годзе адгружалася ў 18 краін блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку ў дзяржавы СНД, краіны ЕС, Турцыю, Сербію, Грузію. Так, за студзень - ліпень на экспарт пастаўлена 76,1 тыс. т тарфяной прадукцыі на $6,1 млн. Асаблівая ўвага, як падкрэсліў міністр, удзялялася наладжванню супрацоўніцтва ў тарфяной сферы з кампаніямі Кітая.

Радыё Свабода 

Зрынаньне рэжыму ці паразуменьне зь ім: спрэчка Баркоўскага і Краўцова

Эскаляцыя ці дээскаляцыя – які шлях варта выбраць дэмакратычным сілам? Ці могуць паразумецца рашучыя і памяркоўныя? Які падыход падмацоўвае гістарычны дасьвед? Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» спрачаюцца філёзаф Павал Баркоўскі і палітык Іван Краўцоў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Качанава: Беларусь і Узбекістан - дружалюбныя краіны, блізкія па духу народы

Беларусь і Узбекістан - дружалюбныя краіны, блізкія па духу народы, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.

Радыё Свабода 

Ня менш за 181,5 рубля ў месяц. Рамесьнікаў абавяжуць плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва

Рамесьнікі, якія выплачваюць рамесны збор, з 1 кастрычніка будуць абавязаныя плаціць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь падпісала пагадненні на 500 млн расійскіх рублёў на нафтагазахімічным форуме ў Татарстане

На форуме, які праходзіць у гэтыя дні ў Татарстане, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч правёў перагаворы з генеральным дырэктарам ПАТ "Татнафта" Наілем Маганавым.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пушнякоў прызнаны лепшым іграком 19-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Лепшым іграком мінулага ўік-энду прызнаны капітан "Слуцка" Сяргей Пушнякоў. У пераможным дамашнім паядынку з футбалістамі "Віцебска" 31-гадовы паўабаронца забіў першы мяч, а потым асісціраваў Ільі Цішурову, які ўстанавіў канчатковы рэзультат сустрэчы - 2:0.