Сентябрь
2024

Новости за 02.09.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

У Беларусі праходзіць конкурс інвестпраектаў малога бізнесу

Віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі: пазыка (прадастаўленне грашовых сродкаў на зваротнай выплатнай аснове) і лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды).

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнку падарылі "Сучасную палітэканомію", у аснове якой марксісцка-ленінская тэорыя

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перад сустрэчай са студэнтамі ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце азнаёміўся са станам і перспектывамі развіцця ВНУ.

Радыё Свабода 

Колькасьць першаклясьнікаў у Беларусі за апошнія тры гады скарацілася на 13 тысяч

2 верасьня 2024 году ў 2655 сярэдніх навучальных установах пачынаюць вучыцца 1 млн 70 тысяч чалавек, паведамляе Міністэрства адукацыі. Паводле звестак Белстату, год таму ў краіне было 2872 установы агульнай сярэдняй адукацыі і 1 млн 90 тысяч навучэнцаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Памёр легендарны барэц Аляксандр Мядзведзь

Аляксандр Мядзведзь нарадзіўся 16 верасня 1937 года. Свой першы залаты алімпійскі медаль ён заваяваў у 1964 годзе ў Токіа, затым былі перамогі на Алімпіядах у Мехіка-1968 і Мюнхене-1972.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка заявіў аб неабходнасці паскорыць навукова-тэхнічную рэвалюцыю ў Беларусі

Аб такой неабходнасці кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на мерапрыемстве "Адкрыты мікрафон з Прэзідэнтам" са студэнтамі ВНУ Віцебскай вобласці.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Крутой аб новай пачатковай школе ў Віцебску: будзем тыражаваць яе вопыт на ўсю рэспубліку  

"Гэта ўнікальны праект, шмат гадоў аб ім гаварылі, калі ў адным аб'екце мы сумесцім і дашкольную адукацыю, і пачатковую школу. І тут на самай справе было закладзена шмат сэнсаў, акрамя галоўнага - бясшвовы адаптацыйны пераход дзетак з дзіцячага сада ў школу", - сказаў Дзмітрый Крутой.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Крутой: падрыхтоўка настаўнікаў выйдзе на новы ўзровень і атрымае дзяржпадтрымку

Падрыхтоўка педагагічных кадраў для школ краіны выйдзе на новы ўзровень і будзе падтрымлівацца дзяржавай. Аб гэтым на адкрыцці ўстановы адукацыі журналістам расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой

БелТА (Навіны Беларусі) 

Члены Савета Рэспублікі правядуць 10 верасня адзіны дзень прыёму грамадзян у Гродзенскай вобласці

У гэты дзень парламентарыі наведаюць усе раёны гэтага рэгіёна, сустрэнуцца з жыхарамі, выслухаюць просьбы, прапановы і скаргі і па магчымасці акажуць садзейнічанне ў вырашэнні хвалюючых пытанняў.