Сентябрь
2024

Новости за 02.09.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: усіх сваіх багаццяў ЗША дасягнулі за кошт краін, якія сталі на шлях развіцця  

Прэзідэнт канстатаваў, што многія часта захапляюцца Злучанымі Штатамі Амерыкі, і не проста так: многія тэхналогіі зараджаліся менавіта там. Аднак ёсць невялікі нюанс.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Для мяне гэта ікона". Лукашэнка расказаў, чаму такі патрабавальны да падручнікаў

Апярэджваючы сесію пытанняў і адказаў, Аляксандр Лукашэнка расказаў пра бягучую сітуацыю ў сферы адукацыі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсе рэвалюцыі ў сістэме ўжо закончаны. За апошнія гады было апрабавана шмат навацый, паколькі даводзілася нанава выбудоўваць работу гэтай сферы пасля распаду Савецкага Саюза.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка назваў чатыры галоўныя апоры для маладых людзей

"Спорт, замежная мова, музыка і абавязкова вучоба. Вось 4 апоры для чалавека. Трэба вельмі добра вучыцца. Я арыентаваў сваіх дзяцей. І абавязкова праца і яшчэ раз праца. Не зазнавайцеся нідзе і ніколі", - даў параду беларускі лідар.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка расказаў, што не вельмі ўспрымае пахвалы ў свой адрас

"Трэба спакойна ўспрымаць гэту рэчаіснасць. Няхай лепш пра мяне добра скажуць, калі я не буду Прэзідэнтам. Гэта будзе добра. А калі ты ва ўладзе, пачынаюць цябе захвальваць твае падначаленыя - я няёмка сябе адчуваю, нават калі разумею, што гэтага заслугоўваю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: барацьба за сусветнае тэхналагічнае лідарства падвяла свет да краю прорвы  

"Цяперашняя барацьба за сусветнае тэхналагічнае лідарства, як і гонка ўзбраенняў у другой палавіне мінулага стагоддзя, зноў падвяла, на жаль, свет да краю прорвы. У той ці іншай частцы свету ўжо іскрыць, недзе процістаянне ідзе са зброяй у руках. Вельмі шкада, што гэта зусім побач з намі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Узровень многіх сельскіх школ аб'ектыўна не горшы за гарадскія". Шулейка аб вучнях на лінейцы ў роднай школе

"Сёння, калі дзеці ідуць у школу, хочацца пабыць разам з імі, даць ім добры наказ на дарогу, таму што наперадзе ў іх цэлае жыццё", - падзяліўся Юрый Шулейка.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю легендарнага барца і трэнера Аляксандра Мядзведзя

"Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю легенды сусветнага спорту Аляксандра Васільевіча Мядзведзя. Пайшоў з жыцця вялікі атлет, трэнер, грамадскі дзеяч. Ён тройчы паднімаўся на вышэйшую прыступку алімпійскага п'едэстала, дэманструючы на дыване віртуозную тэхніку і вялікую моц, быў прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ў гісторыі спорту", - гаворыцца ў спачуванні.