Ноябрь
2024

Новости за 15.11.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Вальфовіч: Беларусь дэманструе ініцыятыву да вырашэння праблемы нелегальнай міграцыі

Аляксандр Вальфовіч падкрэсліў, што не Беларусь спарадзіла нелегальную міграцыю і не яна з'яўляецца крыніцай адпаведнай праблемы. Але цяпер так адбылося, што краіна на фоне ваеннага канфлікту ва Украіне і іншых фактараў стала асноўным калідорам для нелегальных мігрантаў на шляху ў ЕС.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Аналіз пытанняў ад грамадзян. Выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі праходзіць у Шуміліне  

Ужо некалькі гадоў практыкуецца форма адзінага дня прыёму грамадзян, які члены Савета Рэспублікі кожны месяц праводзяць у розных рэгіёнах.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пенсіі, жыллё і паўторнае паступленне на службу. Хрэнін правёў выязны прыём грамадзян у Жодзіне

Сярод разгледжаных - пытанні пенсійнага і жыллёвага забеспячэння, паўторнага паступлення на ваенную службу і іншыя. Адзін з заяўнікаў прасіў аказаць дапамогу ў аднаўленні звестак аб праходжанні тэрміновай ваеннай службы на тэрыторыі Афганістана.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-кастрычніку павялічылася на 3,2 працэнта

У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br25,6 млрд, або ў супастаўных цэнах на 4,9 працэнта больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені-верасні выраслі на 9,4 працэнта

Статыстычныя даныя па грашовых даходах сфарміраваны за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваны на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Беларускія ласункі - гэта брэнд". Удзельнікі "Марафону адзінства" наведалі кандытарскую фабрыку ў Бабруйску

Фабрыка таксама займаецца выпускам прадукцыі з цукразаменнікамі. "Мы даўно пачалі развіваць лінейку для тых, хто аддае перавагу карысным ласункам. Ужо некалькі гадоў выпускаем зефір, халву і мармелад з заменнікамі цукру, якія запатрабаваны ў пэўнай катэгорыі спажыўцоў. Напрыклад, наша лінейка "NANOFit" адпавядае гэтым патрабаванням", - дадала Настасся Хурсан.

Радыё Свабода 

«Адмовіцца нельга — рызыкуеш страціць працу». Як зьбіраюць подпісы за Лукашэнку на прадпрыемствах

Ад 7 лістапада да 6 сьнежня ў Беларусі ідзе збор подпісаў у падтрымку патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Некалькі чалавек на ўмовах ананімнасьці расказалі Свабодзе, як адбываецца гэты працэс на практыцы.

Радыё Свабода 

Чаму курс беларускага рубля ставіць новыя адмоўныя рэкорды, — тлумачэньне эканамісткі Лузгіной

Старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна аналізуе, якія прычыны ўплываюць на падзеньне курсу беларускага рубля, і тлумачыць, чаму налета ня варта чакаць істотнага эканамічнага росту.