Ноябрь
2024
22
23
24
25
26
27
28
29
30

Новости за 18.11.2024

Радыё Свабода 

Зяленскі адрэагаваў на дазвол Украіне наносіць удары замежнымі ракетамі па Расеі

Увечары 17 лістапада The New York Times, Associated Press і Reuters паведамілі, што прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Протас аддаў дзве галявыя перадачы ў матчы НХЛ супраць "Вегаса"

У ноч на панядзелак па мінскім часе сталічны клуб на выездзе сустракаўся з "Вегасам". У пачатку другога перыяду Протас асісціраваў Якубу Вранэ, які зрабіў лік 3:1 на карысць гасцей, а за некалькі секунд да сірэны беларус аддаў галявы пас Аляксандру Авечкіну, які ўстанавіў канчатковы лік - 5:2.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Цукровая бяспека забяспечана ўдвая. Шулейка расказаў пра ўраджай буракоў

Юрый Шулейка адказаў на пытанні аб атрыманым ураджаі цукровых буракоў, а таксама тэмпах перапрацоўкі гэтай агародніннай культуры. "Так, склаліся пасяўныя плошчы цукровых буракоў каля 100 тыс. га. Маем 5,1 млн т буракоў і 3 млн т мы перапрацавалі ўжо. Так складваецца тэхналагічны цыкл, што мы закончым вываз буракоў да сярэдзіны снежня", - растлумачыў сітуацыю віцэ-прэм'ер.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка павіншаваў народ Латвіі: трэба, нягледзячы ні на што, беражліва захоўваць чалавечыя сувязі

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прызначэннем народаў дзвюх краін спакон веку было жыць у міры і згодзе. І па гэты дзень беларусы адчуваюць сапраўдную сімпатыю да суседзяў з Латвіі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Крутой аб ходзе электаральнай кампаніі: абсалютна спакойны працэс, ніякіх эксцэсаў няма

"Абсалютна спакойны працэс. Безумоўна, мы займаемся графікам Прэзідэнта ў першую чаргу. Астатнія кандыдаты ўзаемадзейнічаюць з ЦВК. Рэжым збору подпісаў. Выстаўлены пікеты. Усе ініцыятыўныя групы, вядома, загадзя рыхтаваліся. Таму ніякіх эксцэсаў няма і ўсё праходзіць спакойна", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: Беларусь і Аман упэўнена рухаюцца наперад, паглыбляючы ўзаемадзеянне ва ўсіх сферах

"Вялікае свята сімвалізуе адзінства і моц краіны, а таксама гонар за яе дасягненні, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша дзейнасць па развіцці Амана як цэнтра эканамічнай і палітычнай стабільнасці ў рэгіёне, стратэгічныя ініцыятывы па мадэрнізацыі інфраструктуры ствараюць умовы для росту дабрабыту аманскіх грамадзян і ўмацоўваюць міжнародны аўтарытэт Султаната".