Ноябрь
2024
23
24
25
26
27
28
29
30

Новости за 21.11.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Каардынатар ініцыятыўнай групы Лукашэнкі: людзі падтрымліваюць вылучэнне кандыдата, з якім звязваюць сваю будучыню

Расказваючы аб тым, як ідзе збор подпісаў і з якім настроем, з якімі пытаннямі звяртаюцца людзі, Юрый Дзеркач звярнуў увагу, што кожны чалавек, аддаючы свой подпіс за вылучэнне кандыдатам дзеючага Прэзідэнта, робіць гэта не таму, што яго нехта папрасіў, а таму што не хоча страціць тое, што на гэты момант мае.

Радыё Свабода 

Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт прэмʼер-міністра Ізраілю Нэтаньягу

Міжнародны крымінальны суд (МКС) 21 лістапада выдаў ордэры на арышт прэмʼер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу, былога міністра абароны Ізраілю Ёава Галанта і вайсковага камандзіра радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай ў ЗША і Эўразьвязе, Мухамада Дэйфа.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пешаходам - павышаная ўвага. ДАІ заклікае да асцярожнасці пры дрэнным надвор'і і дрэннай бачнасці

ДАІ нагадала правілы бяспечнага руху пры дрэнных і складаных умовах надвор'я. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.  Для стабілізацыі абстаноўкі на дарогах краіны да 26 лістапада ДАІ праводзіць рэспубліканскае прафілактычнае мерапрыемства "Захавай сабе жыццё!".

БелТА (Навіны Беларусі) 

Гігін расказаў аб унікальных экспанатах выставы "Кнігі ў дар Прэзідэнту"

22 і 23 лістапада выставу можна будзе наведаць у Магілёве, а 29 і 30 лістапада магчымасць убачыць экспанаты будзе ў жыхароў Віцебска, дзе ў гэтыя дні будзе праходзіць "Марафон адзінства".

Радыё Свабода 

Прызналі палітвязьнем праўладнага блогера, які сьведчыў супраць Судаленкі і рабіў правакацыі на акцыі Статкевіча

На сайце праваабарончага цэнтру «Вясна» зьмешчаная сумесная заява праваабаронцаў, у якой яшчэ 13 грамадзян Беларусі прызналі палітвязьнямі.

Радыё Свабода 

Ад 20 да 82, журналіст ці адвакат, дапамагаў асуджаным. Калектыўны партрэт беларускага экстрэміста

Самаму маладому «экстрэмісту» было 16, калі яго асудзілі па адпаведным артыкуле, самаму старому — 82 гады. У сьпісах асуджаных за «экстрэмізм» — цэлыя сем’і, шматдзетныя маці, цяжкахворыя людзі, асобы з інваліднасьцю. Сярод беларускіх «экстрэмістаў» — журналісты, адвакаты, прадстаўнікі ІТ-сфэры.

БелТА (Навіны Беларусі) 

У Беларусі абмяркоўваюць, ці патрэбна другая АЭС: тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне падрыхтуюць у 2025 годзе

"У адпаведнасці з даручэннямі ў 2025 годзе павінна быць падрыхтавана тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, і мы чакаем, што ў гэты перыяд будзе прымацца канчатковае рашэнне", - сказаў на заканчэнне намеснік міністра.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сянько расказаў, з якім наказам людзі падпісваюцца за вылучэнне Лукашэнкі кандыдатам на выбарах

Людзі пакідаюць свае подпісы за вылучэнне дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на маючых адбыцца выбарах з наказамі за захаванне цяперашняй палітыкі, міру і парадку ў краіне. Аб гэтым расказаў журналістам кіраўнік ініцыятыўнай групы, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта  

Разгледжаны ход падрыхтоўкі да правядзення ў пачатку снежня ў Мінску пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, а таксама пытанні арганізацыі маючых адбыцца замежных візітаў беларускага лідара.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Снег, галалёд і пахаладанне - сіноптыкі пра надвор'е ў Беларусі на бліжэйшыя дні

Сіноптыкі адзначылі, што да канца бягучага тыдня франтальныя раздзелы прадоўжаць папаўняць скарбонку лістападаўскіх ападкаў. Разам з тым у выніку паступлення больш халодных паветраных мас у ападках пачне пераважаць снег.