Ноябрь
2024
28
29
30

Новости за 22.11.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка аб неабходнасці прымаць непапулярныя рашэнні: калі ўсё будзе па шэрсці, краіна пачне загніваць

Аляксандр Лукашэнка згадзіўся, што, сапраўды, яму часта даводзіцца прымаць такія рашэнні, і гэта цяжка. Але дапамагае, паводле яго слоў, упэўненасць у іх правільнасці, неабходнасці дзеля дабрабыту, развіцця краіны і яе грамадзян.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: роля СМІ цяпер вялікая, і стаўленне да журналістаў вельмі сур'ёзнае

Кіраўніка дзяржавы спыталі пра ролю СМі ў сучасным грамадстве, удакладніўшы, ці з'яўляюцца яны чацвёртай уладай, як іх назваў яшчэ Анарэ дэ Бальзак, або ўжо сталі першай.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка западозрыў студэнтаў у тролінгу

Аляксандр Лукашэнка адразу папярэдзіў, што лекцыя будзе доўгай, нават за дзве гадзіны ён не паспее расказаць аб галоўным. "Калі будзеце цярпець, то я падумаю, у які час пасля выбараў. Нават калі Прэзідэнтам не буду, я гатовы да гісторыкаў прыехаць, я люблю гісторыю. Але, напэўна, за дзве гадзіны я не змагу ўсё выкласці, калі падрабязна, каб вы разумелі, што мы з вамі стварылі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка пра матывацыю студэнтаў: настаў час, каб чалавек сам думаў пра сваю адукацыю і здароўе

"Настаў час, каб чалавек думаў пра сваю адукацыю, здароўе і іншае, спорт сам. Хочаш - калі ласка, мы табе адчыняем дзверы. А проста сядзець тут, мучыцца, з цябе выкладчыкі нешта спрабуюць выцягнуць, а ты не хочаш... Напэўна, гэты час ужо мінуў", - падкрэсліў беларускі лідар.

Радыё Свабода 

Лукашэнка заявіў, што ў выпадку новых пратэстаў цалкам адключыць інтэрнэт

Аляксандар Лукашэнка прыгразіў, што ў выпадку масавых акцыяў пратэсту, аналягічных тым, што адбыліся пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе, цалкам адключыць інтэрнэт.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: у Беларусі сёння вялізныя магчымасці

"Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Гэта выпакутавана народам. Паглядзіце на гэта. Агітую вас за гэта. У краіне сёння вялізныя магчымасці, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Не хочаш у краіне, працуй па спецыяльнасці, спалучаючы свае веды і адукацыю з дружалюбнымі краінамі".

Радыё Свабода 

Лукашэнка прыехаў у ВНУ, дзе студэнты пратэставалі ў 2020 годзе, і прапанаваў пагаварыць аб «пераменах»

Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, дзе праводзіць сустрэчу з студэнтамі адразу некалькіх навучальных устаноў — Акадэміі кіраваньня, БДУ, БДЭУ, БДПУ і Міжнароднага ўнівэрсытэту «МІТСО».

Радыё Свабода 

Іран прыгразіў паставіць новыя цэнтрыфугі для ўзбагачэньня ўрану ў адказ на рэзалюцыю МАГАТЭ

22 лістапада Іран заявіў, што пачне ўстаноўку сэрыі «новых і палепшаных» цэнтрыфуг для ўзбагачэньня ўрану, у адказ на рэзалюцыю, прынятую атамным органам ААН, якая крытыкуе Тэгеран.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Бранцэвіч: рэалізацыя дзяржпраграм забяспечвае рост якасці жыцця беларусаў

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінсувязі, Мінспорту, Мінфіна, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Разглядаліся карэкціроўкі дзяржпраграм "Фізічная культура і спорт" і "Лічбавае развіццё Беларусі".

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка аб формуле паспяховых перагавораў: заўсёды трэба папулярызаваць сваё, беларускае

Адно з пытанняў кіраўніку дзяржавы датычылася міжкультурных зносін. Студэнтка МДЛУ, якая атрымлівае адукацыю па спецыяльнасці "міжкультурныя камунікацыі", адзначыла вялікі вопыт Аляксандра Лукашэнкі як кіраўніка дзяржавы ў стасунках з прадстаўнікамі розных культур і папрасіла падзяліцца формулай поспеху ў міжкультурным узаемадзеянні.