Ноябрь
2024

Новости за 27.11.2024

Радыё Свабода 

Крушэньне самалёта DHL, хутчэй за ўсё, адбылося праз тэхнічную праблему, а ня ў выніку дывэрсіі, — Мінабароны Літвы

Літва не знайшла ніякіх прыкметаў таго, што крушэньне грузавога самалёта DHL было выкліканае дывэрсіяй, і лічыць найбольш верагоднай прычынай крушэньня тэхнічныя непаладкі, заявіў міністар абароны Літвы 27 лістапада.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Урачыстае пасяджэнне да 35-годдзя ЦВК Беларусі адбудзецца 4 снежня

У пасяджэнні прымуць удзел кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў, ветэраны выбарчай сістэмы, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, моладзь.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мінпрам: больш за 10 тыс. прадпрыемстваў Беларусі і Расіі звязаны вытворчай кааперацыяй

Дзяніс Бакей расказаў, што больш за 10 тыс. беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў звязаны вытворчай кааперацыяй, ажыццяўляючы ўзаемныя пастаўкі сыравіны, матэрыялаў і камплектуючых вырабаў, што з'яўляецца бясспрэчным пацвярджэннем узаемнай цікавасці да далейшага сумеснага развіцця прамысловых сектараў дзвюх краін.

Радыё Свабода 

Як узаемадзейнічаюць базы вышуку Беларусі, Расеі, СНД, Інтэрполу. Тлумачаць былы міліцыянт і юрыст

Стала вядома, што ў базу вышуку Расеі дадалі за паўгода амаль 800 беларусаў. Свабода высьветліла, як беларусы трапляюць у базы вышуку Беларусі, Расеі, СНД, Інтэрполу.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Захарава: Захад можа прадаставіць Украіне магчымасць абзавесціся ядзернай зброяй

Захад можа прадаставіць Украіне магчымасць абзавесціся ядзернай зброяй. Аб гэтым заявіла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Радыё Свабода 

«Нічога ня мелі супраць Лукашэнкі, пакуль ня трапілі ў ягоную турму», — блогер Лапшын

Як зрабіць катастрафічную сытуацыю ў турмах Беларусі больш відочнай у сьвеце? Госьць «ПіКа Свабоды» — блогер Аляксандар Лапшын, якога восем гадоў таму Беларусь выдала афіцыйнаму Баку і які дамогся, каб ААН прызнала гэта незаконным.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сумесная работа дэпутатаў і мясцовай улады. Сергяенка правёў сустрэчу з актывам Віцебскай вобласці

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Віцебскай вобласці на чале з Ігарам Сергяенкам сёння прынялі ўдзел у мерапрыемствах аблвыканкама. На пасяджэнні разгледжаны пытанні рэалізацыі Дырэктывы нумар 1, працоўнай дысцыпліны, грамадскай бяспекі.

Радыё Свабода 

«Гісторыя на Свабодзе». Народ «літва» прыйшоў на славянскія землі, ні ў кога не спытаўшы дазволу, — Аляксандар Груша

Ці ўсё мы ведаем пра працэс стварэньня Вялікага Княства Літоўскага? Як Полацак трапіў пад кантроль Вільні? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам.

Радыё Свабода 

Пракурор суду ў Гаазе запатрабаваў арыштаваць кіраўніка вайсковага рэжыму М’янмы

27 лістапада пракурор Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе Карым Хан запытаў ордэр на арышт часовага прэзыдэнта М’янмы Мін Аун Хлайна. Яго абвінавачваюць у злачынствах супраць мусульманскай меншасьці краіны — народу рагінг'я.