Ноябрь
2024

Новости за 28.11.2024

Радыё Свабода 

Дэпартаванага ў Беларусь зь Віетнаму Васіля Верамейчыка прызналі палітвязьнем

Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек, у тым ліку дэпартаванага зь Віетнаму былога байца палка імя Каліноўскага Васіля Верамейчыка, паведаміў 27 лістапада праваабарончы цэнтар «Вясна».

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сянько расказаў, на якія праблемныя пытанні звяртаюць увагу людзі ў час збору подпісаў

На нядаўняй сустрэчы з кіраўніком і каардынатарамі ініцыятыўнай групы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў сфарміраваць зрэз меркаванняў. Прамежкавымі вынікамі зваротнай сувязі ад будучых выбаршчыкаў падзяліўся Юрый Сянько.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Вальфовіч: беларускія ініцыятывы запатрабаваны ў партнёраў па АДКБ

"Для Беларусі галоўнае яшчэ раз, выкарыстоўваючы міжнародную пляцоўку і аўтарытэтны статус АДКБ, давесці нашу пазіцыю па фарміраванні шматпалярнага свету, узаемнай павазе ўсіх дзяржаў", - заявіў журналістам Аляксандр Вальфовіч.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь і Ліга арабскіх дзяржаў нацэлены на ўзмацненне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння

"Адзначаны вынікі ўзаемадзеяння са спецыялізаванымі ўстановамі лігі ў сельскагаспадарчай і адукацыйнай сферах, намечаны крокі па выбудоўванні кантактаў з інстытутамі лігі ў галіне інфармацыйных тэхналогій, прамысловасці, энергетыкі", - праінфармавалі ў МЗС.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Слабы галалёд і да плюс 6 градусаў прагназуюць сіноптыкі на сёння

На большай частцы краіны будуць ападкі (дождж, мокры снег, снег). Месцамі - слабыя туман і галалёд, удзень у асобных раёнах - наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці 4-9 м/с, удзень месцамі па захадзе парывы да 14 м/с.