Ноябрь
2024

Новости за 29.11.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

ДПК: з пачатку тыдня чарга фур у Польшчу павялічылася на 225 адзінак

Колькасць фур перад польскім пагранпераходам "Кукурыкі" ("Казловічы") з панядзелка вырасла да 719 грузавікоў. Яго кантрольныя службы за чатыры дні прапусцілі на сваю тэрыторыю 55 працэнтаў фур.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Еўрапеізаваныя кузены. Палітолаг аб адносінах да Польшчы і палякаў

Расійскі палітолаг і ўсходазнавец Карынэ Геваргян у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзялілася меркаваннем аб польскім народзе і палітычным укладзе ў гэтай дзяржаве.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Смольскі стаў трэцім у спрынце на першым этапе Кубка Расіі па біятлоне

Праграму спаборніцтваў у Ханты-Мансійску адкрыла мужчынская спрынтарская гонка на 10 км. Лідар нашай каманды выйшаў на дыстанцыю ў першай стартавай групе, дапусціў адзін промах на агнявых рубяжах і на момант свайго прыходу на фініш меў лепшы час.

Радыё Свабода 

Фармальна беларускі бізнэс застанецца прыватным, але стане яшчэ больш кантраляваным, — эканаміст Кавалкін

Эканаміст Уладзімер Кавалкін аналізуе, што адбываецца з курсам беларускага рубля, і дае свой адказ на пытаньне, ці сапраўды ўлады будуць прызначаць сілавікоў кіраваць прыватнымі прадпрыемствамі.

Радыё Свабода 

У Кіеве пасьля расейскай атакі дронамі пацярпела паліклініка. У Расеі зноў гараць нафтабазы

У выніку апошняй расейскай атакі на энэргетыку Ўкраіны атамныя электрастанцыі зьнізілі магутнасьць працы. Па ўсёй краіне ўвялі графікі адключэньня электраэнэргіі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Акунуць горад у атмасферу свята". Героеў аб "Марафоне адзінства" ў Віцебску

Віцебск прымае рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю "Марафон адзінства" 29 і 30 лістапада. Праграма прадугледжвае шмат знакавых мерапрыемстваў і сюрпрызаў ад арганізатараў: канцэрты, сустрэчы, экскурсіі, майстар-класы і шмат іншага.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Процідзеянне экстрэмізму і рэабілітацыя нацызму. Прамая лінія пройдзе ў МУС 30 лістапада

Пытанні, якія датычацца спынення карупцыйных правапарушэнняў, а таксама процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму, можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне (8-017) 218-74-77.