Декабрь
2024
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 02.12.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларускае прадпрыемства ў Амане падпісала кантракт на амаль $10 млн на пастаўку сухіх малочных прадуктаў

Вядучыя прадпрыемствы айчыннай малочнай галіны прымаюць удзел у VI Міжнароднай гандлёвай выстаўцы Oman Agrofood 2024, якая праходзіць з 2 па 4 снежня пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і водных рэсурсаў султаната Аман.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Гатоўка перамагла ў першым крузе тэніснага турніру ў Дубаі  

У сённяшнім матчы 1/16 фіналу беларуска абыграла кітайскую тэнісістку Есінь Ма (234) - 6:1, 7:5. У паядынку другога раўнда саперніцай Гатоўка будзе пераможца матчу паміж харваткай Петрай Марцінка (256) і філіпінкай Аляксандрай Эала (155).

Радыё Свабода 

Пуцін зноў едзе ў Менск

На гэтым тыдні кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін наведае Менск, каб падвесьці вынікі працы саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі ў 2024 годзе.

Радыё Свабода 

«Скрадзеная маладосьць». Шэсьць гісторый студэнтаў, якія прайшлі праз турму

Дакумэнтальны праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэсту ў 2020 годзе.

БелТА (Навіны Беларусі) 

БУТБ мае намер уключыць цюменскі бізнес у біржавы гандаль з Беларуссю

Забяспечыць магчымасць выкарыстання электроннай інфраструктуры БУТБ цюменскім бізнесам плануецца ў супрацоўніцтве з рэгіянальнай гандлёва-прамысловай палатай і цэнтрам падтрымкі экспарту.

Радыё Свабода 

Прэм’ер-міністар Грузіі заявіў, што выключае магчымасьць перамоваў з апазыцыяй

На прэсавай канфэрэнцыі ў Тбілісі 2 сьнежня Іраклі Кабахідзэ абвінаваціў апазыцыйныя партыі ў спробах арганізаваць «Нацмайдан» з дапамогай непразрыстага фінансаваньня з-за мяжы. Паводле яго, гэта «напад на канстытуцыйны лад ў Грузіі».

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пуцін падтрымаў падпісанне пагаднення з Беларуссю аб узаемным выкананні судовых пастаноў

Пагадненне датычыцца судовых пастаноў, вынесеных па грамадзянскіх і крымінальных справах у частцы грамадзянскага іска, які абавязвае даўжніка выплаціць спагнанніка грашовыя сродкі, у тым ліку ў частцы дзяржаўных пошлін, а таксама іншых судовых расходаў і працэсуальных выдаткаў.