Декабрь
2024
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 13.12.2024

Радыё Свабода 

Парлямэнт Грузіі забараніў маскі, піратэхніку і лазэры на пратэстах

Грузінскія ўлады за тры дні прынялі законапраект, які зьмяняе закон «Аб сходах і дэманстрацыях». Ініцыятыва прадугледжвае забарону насіць маскі або іншыя спэцсродкі, якія закрываюць твар падчас пратэстаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Міністэрства аховы здароўя: трое пацярпелых пры пажары ў віцебскім ГЦ у цяжкім стане

Паводле ўдакладненай інфармацыі, цяпер у медустановах Віцебска аказваецца дапамога 10 пацярпелым. Брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі дастаўлена ў бальніцы сем чалавек: шэсць - у Віцебскую абласную клінічную бальніцу, адзін - у БХМД. З іх трое знаходзяцца ў цяжкім стане.

Радыё Свабода 

Пяць рэанімабіляў за чатыры апошнія гады. Як выглядае «хуткая» для Лукашэнкі і колькі грошай на яе магло пайсьці зь бюджэту

Расьсьледаваньне Свабоды пра падначаленае Аляксандру Лукашэнку дзяржаўнае прадпрыемства «Белтрансспэцаўта» выявіла, што ў гэтым годзе ў распараджэньне прадпрыемства былі закупленыя два рэанімабілі коштам каля 380 тысяч даляраў кожны. Грошы на гэта выдзелілі зь дзяржаўнага бюджэту. Верагодна, што гэтыя рэанімабілі выкарыстоўвае Лукашэнка. Яны ў разы даражэйшыя, чым рэанімабілі, якія набывалі апошнія гады для беларускіх шпіталяў. Падрабязна пра аўтапарк «Белтрансспэцаўта» глядзіце ў...

Радыё Свабода 

Навуковец-беларус з Гаваяў пра выйгрыш і пагрозы ад штучнага інтэлекту

Чаму робаты часта ня могуць замяніць чалавека ў фізычнай працы, але пры гэтым штучны інтэлект пагражае так званым «творчым» прафэсіям? Як цяпер яго выкарыстоўваюць навукоўцы, звычайныя людзі і аўтарытарныя рэжымы? Расказвае Андрэй Клішын — фізык, які займаецца складанымі сыстэмамі, статыстычнай фізыкай, праблемамі дызайну і навучаньня чалавека. Ён дасьледчык у Інстытуце штучнага інтэлекту ў дынамічных сыстэмах пры Ўнівэрсытэце Вашынгтону ў Сіетле, а ад 2025 году мае выкладаць інжынэрыю ва...

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пасол Беларусі абмеркаваў з міністрам замежных спраў Індыі актывізацыю палітычнага дыялогу

Дыпламаты пацвердзілі гатоўнасць Беларусі і Індыі да далейшага ўмацавання дружалюбных адносін. Бакі канструктыўна абмеркавалі канкрэтныя крокі па актывізацыі палітычнага дыялогу, міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прэзідэнт НАК павіншаваў Дзегцярова з выбраннем на пасаду кіраўніка Алімпійскага камітэта Расіі

Выбары кіраўніка АКР адбыліся на безальтэрнатыўнай аснове. Міхаіл Дзегцяроў змяніў на гэтай пасадзе чатырохразовага алімпійскага чэмпіёна па фехтаванні Станіслава Пазнякова, які ў лістападзе аб'явіў аб рашэнні пакінуць пасаду за два гады да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

БЧ з 15 снежня ўводзіць у дзеянне новы графік руху паяздоў

Графік сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі, напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту.

Радыё Свабода 

«Трапілі ў душэўную кампанію прыстойных людзей», — Алег Гарбуз пра прызнаньне «Вольных Купалаўцаў» экстрэмісцкім фармаваньнем»

Тэатральнае аб’яднаньне «Вольныя Купалаўцы» прызнанае «экстрэмісцкім фармаваньнем», паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Радыё Свабода 

Сікорскі: Польшча падчас старшыняваньня ў ЭЗ будзе дамагацца ўзмацненьня санкцыяў адносна Беларусі і Расеі

Польшча падчас свайго старшыняваньня ў Эўразьвязе ў першай палове 2025 году будзе прытрымлівацца пасьлядоўнай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі і Расеі, у тым ліку дамагацца ўзмацненьня санкцыяў і процідзейнічаць іх абыходу.