Декабрь
2024
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 13.12.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян еўрапейскіх краін прадоўжаны да канца 2025 года

"Улічваючы папулярнасць беларускага "бязвізу" сярод іншаземцаў, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб прадаўжэнні бязвізавага ўезду для грамадзян 38 еўрапейскіх дзяржаў. Іншаземцы па-ранейшаму змогуць прыязджаць у Беларусь без візы да 31 снежня 2025 года ўключна", - падкрэслілі ў пагранічным ведамстве.

Радыё Свабода 

Канапацкая зноў падала ў ЦВК дакумэнты для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты

З 22 па 31 сьнежня пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты, з 1 па 25 студзеня 2025 году — перадвыбарная агітацыя. Асноўны дзень галасаваньня прызначаны на 26 студзеня 2025 году. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сярэдняя стаўка па новых укладах фізічных асоб у рублях на тэрмін звыш года ў лістападзе склала 13,2 працэнта гадавых

Сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых крэдытах (без уліку льготных), прадастаўленых банкамі юрыдычным асобам, у лістападзе захавалася на ўзроўні папярэдняга месяца і склала 11,5 працэнта гадавых, фізічным асобам - знізілася на 0,3 працэнтнага пункта да 10,1 працэнта гадавых.

БелТА (Навіны Беларусі) 

БЧ запускае навагодні поезд да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу

Праект традыцыйна рэалізуецца ў перыяд калядных і навагодніх свят. Поезд складаецца з купэйных вагонаў. У падарожжа са сталіцы ён стартуе 13, 20, 24 снежня, 6 і 10 студзеня ў 22.45 і прыбывае ў Брэст на наступны дзень у 7.50.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка падтрымаў прапанову прысвоіць статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі двум аб'ектам

З адпаведнай ініцыятывай да кіраўніка дзяржавы звярнуліся ўдзельнікі студатрадаўскага руху ў час урачыстай цырымоніі закрыцця трэцяга працоўнага семестра 2024 года.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Такія прагрэсіўныя ўсе!" Што студатрадаўцы паказалі Лукашэнку на ўсебеларускім злёце?

Выстаўка ў холе Палаца спорту акунае ў гісторыю студатрадаўскага руху Савецкага Саюза і сучаснай Беларусі. Тут выставілі фатаграфіі маштабных будоўляў, на якіх працавалі беларускія студэнцкія атрады.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Жила бы страна родная, и нету других забот!" Лукашэнка разам з байцамі студатрадаў спеў аб трывожнай маладосці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час удзелу ў закрыцці трэцяга працоўнага семестра 2024 года ў фармаце Усебеларускага злёту студэнцкіх атрадаў разам з удзельнікамі мерапрыемства спеў "Песню аб трывожнай маладосці".

БелТА (Навіны Беларусі) 

Цагляная кладка і меліярацыя. Лукашэнка расказаў моладзі, чаму навучыўся ў студэнцкім будатрадзе

"Менавіта такімі, як вы, са ззяючымі вачамі, вялікім жаданнем зрабіць сваю краіну лепшай, былі юнакі і дзяўчаты, якія запісаліся ў першы савецкі студэнцкі будатрад, каб ехаць на цаліну ў далёкім 1959 годзе. Менавіта такім у свой час і я быў. За адно лета ў будатрадзе навучыўся цагляную кладку рабіць, а за другое - спасціг прамудрасці працы меліярацыйнай брыгады", - падзяліўся ўспамінамі кіраўнік дзяржавы.

Радыё Свабода 

У Грузіі першая беларуская сям’я вычарпала судовыя варыянты абскарджваньня адмовы ў прытулку

Апэляцыйны суд у Тбілісі не задаволіў скаргі беларускай сям’і на адмову ў палітычным прытулку і гуманітарным статусе ў Грузіі. Гэта першая вядомая праваабаронцам справа, калі беларусы вычарпалі ўсе магчымыя варыянты абскарджваньня ў краіне, паведаміў «Позірку» беларускі праваабаронца Раман Кісьляк.