Декабрь
2024
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 13.12.2024

Радыё Свабода 

Грузінская апазыцыя адмовілася прызнаць будучыя выбары прэзыдэнта, якія пройдуць па новай схеме

Апазыцыйныя партыі Грузіі адмовіліся прызнаць выбары прэзыдэнта, прызначаныя на 14 сьнежня. Яны абвінавацілі заснавальніка кіроўнай партыі ў канстытуцыйным перавароце.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Протас і Калячонак вызначыліся галамі, Коласаў выйграў чацвёрты матч у НХЛ

Лідар Усходняй канферэнцыі "Вашынгтон" на выездзе абыграў "Каламбус" з лікам 2:1. Абедзве шайбы ў складзе сталічнага клуба закінуў беларускі нападаючы Аляксей Протас - у пачатку трэцяга перыяду віцябчанін зраўнаваў лічбы на табло, а потым прынёс сваёй камандзе перамогу ў авертайме.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Савет па развіцці прадпрымальніцтва накіруе ва ўрад прапановы па паляпшэнні дзелавога асяроддзя

У офісе Савета па развіцці прадпрымальніцтва адбылася нарада, у ходзе якой былі абмеркаваны прапановы дзелавой супольнасці па стварэнні спрыяльных адміністрацыйна-прававых, арганізацыйных і эканамічных умоў функцыянавання і развіцця прыватнага бізнесу.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Інтэрактывы, канцэрты і смачныя сюрпрызы: Антанюк расказаў, чым здзівіць "Марафон адзінства" ў Баранавічах

"Горад Баранавічы вельмі рады прымаць "Марафон адзінства". Мы з'яўляемся дзявятым горадам, у якім праходзіць гэта мерапрыемства. Падрыхтоўка пачалася загадзя, і яна паказала, як мы з'ядналіся. Мы ўбачылі, наколькі неабыякавыя нашы гараджане, з якім запалам яны падышлі да гэтай падзеі. Усе прадпрыемствы гатовы былі аказваць дапамогу адзін аднаму", - адзначыў Максім Антанюк.

Радыё Свабода 

У Наўгародзкай вобласьці Расеі зьнесьлі помнікі польскім і іншым замежным вязьням ГУЛАГу

У вёсцы Ёгла ў Баравіцкім раёне Наўгародзкай вобласьці і побач зь ёй невядомыя зьнеслі помнікі польскім, вугорскім, нямецкім, фінскім і гішпанскім ваеннапалонным, якія знаходзіліся ў зьняволеньні ў мясцовым лагеры ў канцы 1940-х гадоў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Майстар-класы, канцэрты ў цэхах і свае адметнасці. "Марафон адзінства" прымаюць Баранавічы

Баранавічы 13 і 14 снежня гасцінна сустракаюць рэспубліканскую грамадска-культурную акцыю "Марафон адзінства". Гэта ўжо дзявяты пункт у яго маршруце: "Марафон" пачаў свой шлях з Маладзечна, пабываў ужо у Гомелі, Жлобіне, Бабруйску, Магілёве, Віцебску і Оршы. У Брэсцкай вобласці акцыю прымае ўжо другі горад, першым быў Пінск.

Радыё Свабода 

Фляндрыя выдзеліць 100 тысяч эўра на падтрымку беларускіх журналістаў у выгнаньні

Рэгіён зробіць унёсак у праграму дзеяньняў Рады Эўропы на 2024/2025 год, якая прадугледжвае «навучаньне і апэратыўную падтрымку журналістаў у выгнаньні». Такім чынам рэгіён «умацоўвае незалежныя СМІ, якія зьяўляюцца незаменнай апорай дэмакратыі», гаворыцца ў паведамленьні.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мінадукацыі: на гарачую лінію па залішнім дакументаабароце ў школах паступіла больш за 300 зваротаў

За час работы гарачай лініі паступіла 312 зваротаў, з іх па пытаннях выканання неўласцівых функцый - 15 зваротаў. Больш дэталёвы аналіз паказаў, што з 15 зваротаў часцей за ўсё сустракаліся ананімныя пытанні па функцыянальных абавязках класных кіраўнікоў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Саўмін зацвердзіў праграму статыстычных работ на 2025 год  

Праграма ўяўляе сабой пералік дзяржаўных статыстычных назіранняў і афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, што фарміруецца органамі дзяржаўнай статыстыкі і дзяржаўнымі арганізацыямі, упаўнаважанымі на вядзенне дзяржаўнай статыстыкі.

Радыё Свабода 

Кіеў пакуль не гатовы да перамоваў з Расеяй, — кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны

Кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак заявіў у інтэрвію, якое трансьлявалася позна ўвечары 12 сьнежня, што Кіеў пакуль не гатовы пачаць перамовы з Расеяй, паколькі Ўкраіны няма дастаткова ўзбраеньняў і аксама няма гарантый бясьпекі і міжнароднага статусу.