Декабрь
2024
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 18.12.2024

Радыё Свабода 

Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб правах чалавека на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны. Беларусь была супраць

Генэральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на пасяджэньні 17 сьнежня прыняла рэзалюцыю «Сытуацыя з правамі чалавека на часова акупаваных тэрыторыях Украіны, уключаючы Аўтаномную Рэспубліку Крым і Севастопаль».

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сімфанічны аркестр Вялікага і салісты оперы адправяцца на гастролі ў Кітай

У праграме - музыка Штрауса, Чайкоўскага, Дворжака, Бізэ, Рымскага-Корсакава, а таксама кітайскіих кампазітараў. Упрыгажэннем праграмы стануць беларускія творы - вальс з оперы Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" і "Зорка Венера" Рак-Міхайлоўскага.

Радыё Свабода 

У Менску заявілі пра «зьнішчэньне» сыстэмы бясьпекі ў Эўропе, але не ўдакладнілі, якія краіны гэта зрабілі

Раней намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Юры Амбразевіч заяўляў, што афіцыйны Менск спадзяецца атрымаць месца за сталом перамоваў па заканчэньні вайны ва Ўкраіне для атрыманьня гарантый бясьпекі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Наколькі беларусы давяраюць органам улады? У БКМА агучылі вынікі анлайн-апытання

Павел Алекса нагадаў, што ў гэтым годзе абнавілі дэпутацкі корпус краіны і ўпершыню ў статусе Канстытуцыйнага органа выбралі Усебеларускі народны сход. Яго першым старшынёй стаў кіраўнік нашай дзяржавы. Цяпер прадугледжаны Канстытуцыяй цыкл пераўтварэнняў завяршаюць выбары Прэзідэнта.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь і Аман падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве і адпрацавалі дарожныя карты па галінах

Падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам прамысловасці Беларусі і Міністэрствам гандлю, прамысловасці і садзейнічання інвестыцыям Султаната Аман у галіне прамысловага супрацоўніцтва.

Радыё Свабода 

Як ананімны акаўнт у сацсетцы Х распальвае антыімігранцкія наратывы ў Эўразьвязе. Расьсьледаваньне Свабоды

Расьсьледаваньне Радыё Свабода паказала, што адзін з самых уплывовых акаўнтаў у сацыяльнай сетцы X, які распаўсюджвае дэзынфармацыю пра імігрантаў у Эўропе, выдумаў фальшывыя асобы і кампаніі, каб замаскаваць сваю дзейнасьць, якая прынамсі часткова абумоўленая фінансавай выгадай.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Хакеісты "Нёмана" выйгралі трынаццаты матч запар у экстралізе

Цэнтральным матчам дня стаў паядынак "Дынама-Маладзечна" і лідара экстралігі "Нёмана". Пытанні аб пераможцу гродзенцы знялі за паўгадзіны, паразіўшы чужыя вароты двойчы ў стартавай трэці і яшчэ тры разы ў пачатку другога перыяду.

Радыё Свабода 

Пасьля скасаваньня выбараў у Румыніі Эўракамісія пачала разбор у дачыненьні да сэрвісу ТikTok

Эўрапейская камісія пачала афіцыйны разбор у дачыненьні да сэрвісу TikTok у сувязі з магчымымі парушэньнямі закону «Аб лічбавых паслугах». Тэлеканал Euronews зьвязвае пачатак разбору з атрыманьнем доказаў умяшаньня Расеі ў выбары ў Румыніі.