Декабрь
2024
31

Новости за 19.12.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Каранкевіч уручыў узнагароды за ліквідацыю наступстваў ліпеньскай стыхіі ў Гомельскай вобласці

Узнагароджванне нагрудным знакам дзяржаўнага вытворчага аб'яднання электраэнергетыкі "Белэнерга" "За аднаўленне электразабеспячэння" адбылося ў Гомельскім аблвыканкаме.

Радыё Свабода 

Як урадавы гараж перайшоў ва ўласнасьць Аляксандра Лукашэнкі. РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ

Падначаленае Аляксандру Лукашэнку дзяржаўнае прадпрыемства «Белтрансспэцаўта» валодае аўтапаркам каля 900 машын і распараджаецца мільёнамі бюджэтных даляраў. Расьсьледаваньне Радыё Свабода пры дапамозе журналістаў LRT (Літва), а таксама на падставе зьвестак ад «Кібэрпартызанаў”, высьветліла, якія машыны пастаўляюць для кіраўніка Беларусі, ягонай сям’і, аховы і чыноўнікаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Радасна бачыць шчаслівыя твары". Крутой павіншаваў выхаванцаў школы-інтэрната ў Бялынічах

У вялікім навагоднім свяце, падрыхтаваным дзецьмі і педагогамі школы-інтэрната, таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў. Казачны паказ з удзелам галоўных зімовых персанажаў - Дзеда Мароза і Снягурачкі - атрымаўся на славу.

Радыё Свабода 

Беларускія падсанкцыйныя прадпрыемствы актывізуюць супрацу з акупаванымі Расеяй украінскімі рэгіёнамі

Данецкую бізнэс-місію ў Беларусь арганізоўваў так званы «Цэнтар падтрымкі экспарту ДНР», створаны сёлета для прасоўваньня міжнароднай супрацы акупаванага Расеяй украінскага рэгіёну. Яна праходзіла 16-18 кастрычніка.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пуцін: Расія зробіць усё, каб забяспечыць бяспеку Беларусі

"Мы зробім усё, каб забяспечыць бяспеку Беларусі. Гэта мы робім па ўзгадненні з кіраўніцтвам Беларусі, з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам", - сказаў Уладзімір Пуцін.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Турчын: задачы ў раёнаў будуць дыферэнцыраваныя, але клопат пра дабрабыт людзей застанецца агульным

"У папярэднім годзе, як і ў 2022-м, у эканоміцы быў аднаўленчы рост, і наступны перыяд будзе складаным, бо рэзервы аднаўленчага росту вычарпаны. Нам трэба паказваць рэальны рост эканомікі. Ва ўмовах усіх санкцыйных абмежаванняў гэта задача няпростая, але выканальная", - сказаў Аляксандр Турчын.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пуцін: няма сумненняў у вызваленні Курскай вобласці

Таксама расійскі лідар сказаў, што сітуацыя на СВА мяняецца кардынальна, рух РФ ідзе па лініі фронту. "Павінен сказаць, што сітуацыя мяняецца кардынальна. Вы гэта добра ведаеце, я гэта проста хачу пацвердзіць. Рух ідзе па ўсёй лініі фронту, кожны дзень", - сказаў ён.