Декабрь
2024

Новости за 23.12.2024

Радыё Свабода 

У Расеі падлічылі даўгі блогера Ўлада Бумагі зь Беларусі. Днямі ён спытаў Пуціна пра блякаваньне Youtube

Кампаніі, заснаваныя ў Расеі папулярным блогерам зь Беларусі Ўладам Бумагай (А4), завінаваціліся па падатках і страхавых унёсках больш за 2,5 мільёна расейскіх рублёў (амаль на 28 тысяч даляраў).

Радыё Свабода 

Рэдактарка Belarus-Analysen пра нямецкую палітыку і перамовы з Лукашэнкам

Якую палітыку вядзе Нямеччына адносна Беларусі? Ці гатовыя нямецкія палітыкі размаўляць з Лукашэнкам? Пра гэта расказала Вольга Дрындова, галоўная рэдактарка аналiтычнага выданьня Belarus-Analysen, з Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледваньняў пры Ўнівэрсытэце Брэмэну.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Крэмль анансаваў парадак дня саміту лідараў ЕАЭС у Санкт-Пецярбургу

Па выніках саміту плануецца прыняцце шэрага важных дакументаў. Сярод іх - рашэнне аб прадастаўленні Ісламскай Рэспубліцы Іран статусу дзяржавы-наглядальніка пры Еўразійскім эканамічным саюзе.

Радыё Свабода 

Дзе вернікам за мяжой адсьвяткаваць Каляды па-беларуску. Расклад сьвяточных набажэнстваў у розных краінах

25 сьнежня беларускія хрысьціянскія вернікі розных канфэсіяў — рыма- і грэка-каталікі, пратэстанты і нават некаторыя праваслаўныя — будуць сьвяткаваць Божае Нараджэньне.