Декабрь
2024
27
28
29
30
31

Новости за 25.12.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

МЗС: грамадзян Беларусі на борце самалёта Azerbaijan Airlines, што пацярпеў крушэнне ў Казахстане, не было

"Паводле ўдакладненай на гэты момант інфармацыі, грамадзян Беларусі на борце самалёта Azerbaijan Airlines, што пацярпеў крушэнне ў Казахстане, не было", - заявілі ў МЗС.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Паблізу Актау разбіўся пасажырскі самалёт, які ляцеў з Баку ў Грозны

Як паведамілі ў МНС Казахстана, на месцы інцыдэнту працуюць больш за 50 ратавальнікаў і 11 адзінак тэхнікі. Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца, але папярэдне ёсць выжыўшыя. Гэту інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя рэспублікі, заявіўшы аб шасці выжыўшых.

Радыё Свабода 

«Я б хацеў вярнуцца ў Беларусь і рабіць нашыя гарады лепшымі» — былы палітзьняволены Ільля Трахтэнберг у праекце «Скрадзеная маладосьць»

«Мне зь дзяцінства была цікавая архітэктура. У Савецкай Беларусі мой прадзед Навум Яфімавіч Трахтэнберг быў вядомым архітэктарам. Ён будаваў Менск пасьля вайны. Архітэктарам быў і мой дзед», — кажа Ільля. У фільме Свабоды «Скрадзеная маладосьць» ён расказаў пра затрыманьне, час у калёніі, а таксама пра тое, чым займаецца зараз і пра што марыць. Ільлі Трахтэнбергу — 23 гады. Цяпер ён вучыцца ў Турыне, у Італіі, на архітэктара. Спачатку ён хацеў паступіць у Санкт-Пецярбург...

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка прыляцеў у Санкт-Пецярбург, дзе пройдуць саміты СНД і ЕАЭС

У Санкт-Пецярбургу, а дакладней, у яго наваколлі - на тэрыторыі ўсесезоннага курорта "Ігора", 25 снежня пройдзе традыцыйная нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД. Лідары краін Садружнасці падвядуць вынікі года і абмяркуюць перспектывы інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пуцін правядзе нефармальны саміт лідараў СНД у Санкт-Пецярбургу

Як анансаваў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў, Пуцін на саміце падвядзе вынікі расійскага старшынства ў СНД у 2024 годзе, пасля чаго кіраўнікі краін паразмаўляюць у нефармальнай абстаноўцы. У гэтым годзе ў аб'яднанні старшынствавала Расія, а ў наступным гэта роля пяройдзе да Таджыкістана.