Декабрь
2024
30
31

Новости за 27.12.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Гэта яны павялічваюць колькасць". Эксперт параўнаў дактрыны бяспекі СД і краін Захаду

Разважаючы на тэму рознасці дактрын і канцэпцый бяспекі Беларусі і Расіі і краін Захаду, Аляксандр Цішчанка адзначыў: "Давайце зыходзіць з фактаў. Па-першае, заходнія дактрыны дакладна называюць сваіх ворагаў, гэта значыць нас - Расію і Беларусь. Другі момант звязаны з тым, што ні Расія, ні Беларусь не рухаюцца наперад на Захад. Гэта рухаецца Захад на Усход у рэчышчы НАТАўскіх, так сказаць, рухаў наперад".

Радыё Свабода 

«Беларусь пасьля 26 студзеня». «Уплыў Ціханоўскай у асяродзьдзі дэмсілаў будзе зьніжацца, а на Захадзе — не», — палітоляг Роза Турарбекава

Як можа зьмяніцца палітыка Захаду пасьля выбараў 2025 году? Якія існуюць шанцы на новую палітычную адлігу? Якіх зьменаў можна чакаць у асяродзьдзі дэмакратычных сілаў?

БелТА (Навіны Беларусі) 

У Беларусі сфарміравана 5325 участковых камісій

У склад 5325 участковых камісій увайшло 56 550 чалавек. Большасць з іх (59,2 працэнта) - прадстаўнікі палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў. 29,1 працэнта - прадстаўнікі грамадзян, 11,7 працэнта - прадстаўнікі працоўных калектываў.-0-

Радыё Свабода 

На плянэце рэзка паменела вожыкаў

Заходнеэўрапейскія (звычайныя) вожыкі прызнаныя «патэнцыйна ўразьлівымі», вынікае са справаздачы Сусьветнага фонду дзікай прыроды (WWF) за 2024 год, піша Deutsche Welle.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД правялі маніторынг фарміравання ў Мінску ўчастковых камісій

На сённяшні дзень у Цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь пададзена каля 100 заявак на акрэдытацыю наглядальнікаў у склад Місіі СНД. Гэта прадстаўнікі Азербайджана, Казахстана, Расіі і Туркменістана, Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Выканаўчага камітэта СНД.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю экс-прэм'ера Індыі Манмахана Сінгха

"У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб смерці выдатнага індыйскага дзяржаўнага дзеяча і эканаміста, былога прэм'ер-міністра Рэспублікі Індыя доктара Манмахана Сінгха. Ён назаўсёды ўвайшоў у гісторыю Індыі як мудры і поўнасцю адданы сваёй краіне кіраўнік. Яго нястомнай працай былі забяспечаны рост дабрабыту і міжнароднага аўтарытэту дзяржавы", - гаворыцца ў спачуванні.

Радыё Свабода 

Азэрбайджанскі парлямэнтар лічыць вялікай імавернасьць таго, што Расея зьбіла пасажырскі самалёт

Азэрбайджанскі заканадаўца заявіў, што існуе «вельмі вялікая» імавернасьць таго, што катастрофа пасажырскага самалёта раней на гэтым тыдні была выкліканая расейскімі сыстэмамі супрацьпаветранай абароны, якія былі прыведзеныя ў баявую гатоўнасьць у сувязі з атакамі ўкраінскіх бесьпілётнікаў.