Декабрь
2024

Новости за 27.12.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД правялі маніторынг фарміравання ў Мінску ўчастковых камісій

На сённяшні дзень у Цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь пададзена каля 100 заявак на акрэдытацыю наглядальнікаў у склад Місіі СНД. Гэта прадстаўнікі Азербайджана, Казахстана, Расіі і Туркменістана, Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Выканаўчага камітэта СНД.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю экс-прэм'ера Індыі Манмахана Сінгха

"У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі вестку аб смерці выдатнага індыйскага дзяржаўнага дзеяча і эканаміста, былога прэм'ер-міністра Рэспублікі Індыя доктара Манмахана Сінгха. Ён назаўсёды ўвайшоў у гісторыю Індыі як мудры і поўнасцю адданы сваёй краіне кіраўнік. Яго нястомнай працай былі забяспечаны рост дабрабыту і міжнароднага аўтарытэту дзяржавы", - гаворыцца ў спачуванні.

Радыё Свабода 

Азэрбайджанскі парлямэнтар лічыць вялікай імавернасьць таго, што Расея зьбіла пасажырскі самалёт

Азэрбайджанскі заканадаўца заявіў, што існуе «вельмі вялікая» імавернасьць таго, што катастрофа пасажырскага самалёта раней на гэтым тыдні была выкліканая расейскімі сыстэмамі супрацьпаветранай абароны, якія былі прыведзеныя ў баявую гатоўнасьць у сувязі з атакамі ўкраінскіх бесьпілётнікаў.

Радыё Свабода 

Ці можа над Гомлем адбыцца тое ж, што адбылося з лайнэрам AZAL над Грозным. Меркаваньне авіяцыйнага экспэрта

Авіяэкспэрт патлумачыў Свабодзе, як можна пераблытаць дрон і пасажырскі самалёт, ці варта закрываць аэрапорт у Гомлі і ці бясьпечна самалётам Belavia цяпер лятаць у Расею.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Графік беларуска-в'етнамскіх сустрэч і мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву намечаны на сустрэчы ў Ханоі

Бакі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Быў таксама намечаны графік магчымых сустрэч і мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь і Сербія разгледзелі магчымасць паляпшэння эканамічнага ўзаемадзеяння

"У ходзе размовы былі абмеркаваны стан і перспектывы развіцця беларуска-сербскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва, магчымасці яго садзейнічання паляпшэнню двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных галінах, у тым ліку ў сферы эканомікі", - гаворыцца ў паведамленні.

Радыё Свабода 

«Беларусь пасьля 26 студзеня». Прагноз паліталягіні

Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Якіх зьменаў можна чакаць у дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» паліталягіня Роза Турарбекава.