Декабрь
2024

Новости за 30.12.2024

Радыё Свабода 

Апэратараў дронаў будуць рыхтаваць на вайсковых факультэтах і катэдрах усіх ВНУ Беларусі

Cтварэньне спэцыялізаваных клясаў для падрыхтоўкі апэратараў бесьпілётных лятальных апаратаў на вайсковых факультэтах і катэдрах усіх вышэйшых навучальных установаў Беларусі анансаваў начальнік упраўленьня ўжываньня і разьвіцьця беспілётных авіяцыйных комплексаў Узброеных сілаў Міхаіл Бранскі.

Радыё Свабода 

Аналітыкі Свабоды падводзяць вынікі году

Якімі былі самыя важныя падзеі году? Якія прагнозы спраўдзіліся, якія – не? Чаго чакаць ад наступнага году? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску ў навагоднюю ноч

Для зручнасці жыхароў і гасцей сталіцы з 00.00 да 5.00 будзе задзейнічана больш як 40 маршрутаў наземнага пасажырскага транспарту. Пры гэтым некаторыя змяненні закрануць асобныя маршруты. Так, адмяняецца рух аўтобусаў нумароў 83э, 76э, 114с і 151с, а колькасць машын на маршрутах нумар 130 і нумар 140 будзе скарочана. У той жа час маршрут нумар 134с прадоўжыць работу.

Радыё Свабода 

Памёр беларускі перакладчык Якуб Лапатка, першы ляўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана

Стала вядома, што ва ўзросьце 80 гадоў памёр вядомы беларускі перакладчык Якуб Лапатка. Пра ягоную сьмерць паведаміла ў сацсетках старшыня Беларускага ПЭНу, пісьменьніца Тацяна Нядбай, а таксама беларускія СМІ.

Радыё Свабода 

ЗША абвясьцілі пра дапамогу Ўкраіне ў 5,9 млрд даляраў перад заканчэньнем тэрміну паўнамоцтваў Байдэна

30 сьнежня Злучаныя Штаты абвясьцілі пра новы трохкампанэнтны пакет дапамогі Ўкраіне ў памеры 5,9 млрд даляраў. Белы дом нарошчвае падтрымку ахопленай вайной Украіны да заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта Джо Байдэна ў наступным месяцы.

Радыё Свабода 

5 падзеяў году ад аналітыкаў Свабоды

Якімі былі самыя важныя падзеі году? Якія прагнозы спраўдзіліся, якія не? Чаго чакаць ад наступнага году? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Гендырэктар "Белавія" аб выніках 2024 года: больш пасажыраў, рэйсаў і новыя напрамкі

"Вынікі года звышстаноўчыя для авіякампаніі. Мы павялічылі колькасць пасажыраў, колькасць напрамкаў, рэйсаў, налёт на адно паветранае судна. Фінансавыя паказчыкі значна палепшаны - гэта ва ўмовах таго націску, які аказваецца на нашу дзяржаву, на авіякампанію, усю нашу авіяцыю. Вельмі станоўчыя вынікі", - сказаў Ігар Чаргінец, дадаўшы, што канчаткова вынікі падвядуць пазней.