Декабрь
2024

Новости за 30.12.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дзяржава будзе кампенсаваць частку расходаў на набыццё катлоў, якія працуюць на пелетах

Кампенсацыя расходаў будзе праводзіцца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў аднаразова на набыццё кацельнага абсталявання для цеплазабеспячэння аднаго жылога дома, не забяспечанага цэнтралізаваным газазабеспячэннем і (або) цеплазабеспячэннем.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка зацвердзіў план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2025 год

Асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні плана сталі рэальная патрэбнасць грамадства ва ўрэгуляванні адпаведных адносін, прыярытэтнасць іх прававой рэгламентацыі. Асаблівая ўвага ўдзялалася захаванню патрабаванняў сістэмнасці, комплекснасці і стабільнасці прававога рэгулявання.

Радыё Свабода 

Каго Беларусь страціла ў 2024 годзе

Успамінаем тых, хто ў 2024 годзе адышоў у вечнасьць і пакінуў па сабе памяць у беларускай гісторыі і ў нашых сэрцах.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Не трэба пад зямлю заганяць палацы". Лукашэнка аб падыходах у будаўніцтве метро

"Але я сказаў, што я зрабіў заўвагу мэру Мінска і вашым начальнікам у тым, што мы будуем нядрэнна, але марудна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Ён разлічвае, што з паступленнем на ўзбраенне метрабудаўцаў новай праходчай машыны тэмпы падвояцца.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка паабяцаў кіраўніку Мінска зорку Героя Беларусі, але ёсць нюансы

Будаўніцтва ўчастка трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна ад станцыі "Аэрадромная" да станцыі "Слуцкі гасцінец" працягласцю 4,08 км пачата ў жніўні 2017 года. Амаль 90 працэнтаў абсталявання і матэрыялаў, выкарыстаных пры будаўніцтве, беларускай вытворчасці.