Декабрь
2024

Новости за 30.12.2024

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці новага ўчастка Мінскага метрапалітэна

Гэта станцыі "Аэрадромная", "Немаршанскі Сад", "Слуцкі Гасцінец". Кіраўніку дзяржавы далажылі аб перспектывах развіцця Мінскага метрапалітэна. Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з работнікамі сталічнай падземкі і агледзеў новыя станцыі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Хакеісты "Дынама" закрылі год перамогай над "Лакаматывам", Грос набраў чатыры ачкі

Апошнім госцем "Мінск-Арэны" ў 2024 годзе быў лідар Захаду яраслаўскі "Лакаматыў". Стартавыя мінуты матчу праходзілі пад кантролем "чыгуначнікаў", якія стварылі некалькі небяспечных момантаў, пасля аднаго з якіх шайба нават трапіла ў штангу варот Васіля Дзёмчанкі.

Радыё Свабода 

Мінімум 30 сем'яў за кратамі. «Вясна» паказала ў лічбах, як за 2024 год зьмянілася сытуацыя з палітвязьнямі

Мінулы год для беларусаў прайшоў пад знакам масавага перасьледу за салідарнасьць. Пэнсіянэры, непаўналетнія, хворыя на анкалёгію, шматдзетныя бацькі — для рэжыму няма розьніцы, каго затрымліваць, калі ў дзеяньнях беларусаў бачаць «экстрэмізм», адзначае «Вясна».

Радыё Свабода 

У чым сакрэт міжземнаморскага доўгажыхарства

Гішпанцы – рэкардсмэны ў Эўропе па даўгалецьці. Сярэднестатыстычны жыхар гэтай краіны жыве больш за 83 гады. Як гішпанцам гэта ўдаецца? Разабрацца ў гэтым нам дапаможа Павал Кірылёнак, які называе сябе «беларусам па нараджэньні, чэхам па пашпарце, каталёнцам па перакананьнях».

Радыё Свабода 

Казахстан адправіў «чорныя скрыні» самалёта Azerbaijan Airlines на экспэртызу ў Бразылію

29 сьнежня Ільхам Аліеў заявіў, што самалёт атрымаў пашкоджаньні «з прычыны абстрэлу зь зямлі». Паводле яго, паветранае судна AZAL зьбілі «не спэцыяльна», але некаторыя колы ў Расеі хацелі «замяць пытаньне».

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пацярпелых у авіякатастрофе паблізу Актау грамадзян Кыргызстана даставілі ў Бішкек

"Трое кыргызскіх грамадзян, пацярпелых у авіякатастрофе паблізу Актау Рэспублікі Казахстан, дастаўлены ў Бішкек і змешчаны ў Нацыянальны шпіталь", - адзначаецца ў паведамленні.

Радыё Свабода 

У «Беларуснафце» заявілі аб рэкордным за апошнія 29 гадоў аб’ёме здабычы нафты

У пачатку 2024 году кампанія паведаміла аб адкрыцьці новага радовішча нафты ў Гомельскай вобласьці — на Гарцаўскай пляцоўцы ў Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах. Ад распрацоўкі гэтага радовішча чакалі павелічэньня здабычы каля 1 мільёна тон нафты.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"ТэкСтыльны букет": на ўдзел у фестывалі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пачаўся прыём заявак

Работы і праекты, якія прадстаўляюцца на фестываль, могуць быць выкананы як у традыцыйных, так і ў эксперыментальных тэкстыльных матэрыялах і тэхніках: шыццё з абрэзкаў, ткацтва, вышыўка, аплікацыя, вязанне, лялькі, касцюм, тэкстыльныя калажы, скульптуры, авангардныя вырабы.