Январь
2026

Новости за 06.01.2026

Радыё Свабода 

«Новы ўрад можа выставіць рахунак за нафту». Што засталося ад сяброўства Лукашэнкі з уладамі Вэнэсуэлы

15 гадоў таму Лукашэнка меў купу сумесных праектаў з тагачасным кіраўніком Вэнэсуэлы Уга Чавэсам. Глядзім, якія беларускія праекты засталіся ў гэтай краіне і што будзе зь імі пасьля арышту Нікаляса Мадура.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дзе і калі ў Мінску пройдуць богаслужэнні на праваслаўнае Раство

Святочныя богаслужэнні адбудуцца ў больш як 45 храмах сталіцы. У Цэнтральным раёне, у прыходзе Святадухаўскага кафедральнага сабора, вячэрняе богаслужэнне пройдзе 6 студзеня з 18.00 да 20.30. Боская літургія 7 студзеня будзе праведзена тройчы: з 00.00 да 2.30, з 7.00 да 9.30 і з 10.00 да 12.30.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Рэстаўрацыя замкаў і лічбавізацыя. Мінкультуры аб развіцці сферы да 2030 года

Мэта дзяржпраграмы - захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый і звычаяў. У Міністэрстве культуры падкрэслілі, што праграма змяшчае дзве падпраграмы: "Культурная спадчына" і "Мастацтва і творчасць".