Январь
2026

Новости за 08.01.2026

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка пракаменціраваў захоп расійскага танкера амерыканцамі 

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што, ведучы з амерыканцамі перагаворы, папярэджваў не толькі беларусаў, але і расіян аб тым, што ЗША могуць разыгрываць своеасаблівы спектакль.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Выступленне Прэзідэнта на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і "Беларускі спартыўны Алімп" 

І суверэнную Беларусь, вельмі маладую па мерках гістарычных дзяржаву, мы будавалі на аснове шматвяковай культурнай памяці, якая насычана высокай духоўнасцю і інтэлектам нашых продкаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка аб сітуацыі ў Венесуэле: усё, што хочуць амерыканцы, можна было зрабіць без захопу 

"Але трэба было паказаць свой "гераізм". На кім вы вырашылі паказаць? На безабаронным чалавеку? Перабілі ўсіх людзей, якія яго ахоўвалі. Паранілі і жонку, і чалавека захапілі, вывезлі ў Амерыку. Вось "вялікі гераізм". Імперыя, якая траціць больш за трыльён долараў на зброю", - дадаў Прэзідэнт.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка звязаў аперацыю ЗША ў Венесуэле з "уступкай Дональда Трампа ваенным" 

"Але вы павінны дакладна разумець: Амерыка - вельмі складаная краіна. Гэта не так, як у нас, нават у Расіі і іншых краінах. Я думаю, гэта хутчэй за ўсё ўступка Дональда Трампа ваенным. Памятаеце, як беглі з Афганістана, чапляючыся за шасі самалётаў, падалі на ўзлётна-пасадачнай паласе? Ганьба! Ну трэба ж было паказаць, што на нешта здольны", - заявіў беларускі лідар.

Радыё Свабода 

Лібанская армія абвясьціла пра завяршэньне першага этапу раззбраеньня «Хэзбалы»

Урад у Бэйруце заявіў, што завяршыў раззбраеньне праіранскай групоўкі ў раёне паміж ізраільскай мяжой і ракой Літані. Лібан плянуе пашырыць гэты працэс на іншыя раёны краіны.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: варыянт Венесуэлы ў Беларусі нерэальны 

"Вы памятаеце ў мінулым годзе пасяджэнне Савета бяспекі Беларусі, дзе мы размеркавалі ролі на выпадак "а што, калі не будзе Прэзідэнта". Слухайце, як у ваду глядзелі. Таму варыянт Венесуэлы ў Беларусі нерэальны. Нават калі гэта адбудзецца, у нас усё на гэты выпадак прадугледжана", - заявіў беларускі лідар.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: жонцы Мадуры прапаноўвалі застацца ў Венесуэле 

"Важна, што захапілі Прэзідэнта. Жонцы сказалі: "Ты можаш застацца, мы да цябе не маем прэтэнзій". Яна: "Не, я з ім". Флорэс (Сілія Флорэс - жонка Нікаласа Мадуры. - Заўвага БЕЛТА) я ведаю, вельмі мужная жанчына. - "Я са сваім каханым". Даставілі ў Амерыку і ёй наркабізнес прышылі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.