Январь
2026

Новости за 08.01.2026

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка расказаў, як у Беларусі ў дзевяностыя ўдалося знайсці святыню ў сэрцы народа

Беларускі лідар нагадаў, што ў пачатку дзевяностых, у першыя гады незалежнасці, вельмі актыўна гучала тэма пошуку беларускай праваслаўнай рэліквіі - крыжа Ефрасінні Полацкай.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Змяненні ў закон аб грамадзянстве разгледзелі на экспертным савеце пры Савеце Рэспублікі

"На пасяджэнні экспертнага савета абмяркоўваўся праект закона "Аб змяненні Закона "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь", якім прапануецца дапаўненне шэрага падстаў прыёму ў грамадзянства асобнай катэгорыі іншаземцаў, з улікам іх укладу ў развіццё ў нашай краіны", - сказаў начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС Іван Новікаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь больш як у тры разы павялічыла біржавы экспарт мяса і мясапрадуктаў у 2025 годзе

Паводле даных БУТБ, у 2025 годзе мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі рэалізавалі на экспартных біржавых таргах 53 тыс. т мяса і мясапрадуктаў, што ў 3,2 раза больш, чым у 2024 годзе.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мяцеліцы, снежныя заносы, галалёдзіца. Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на 9-14 студзеня

Студзень у бягучым годзе адпавядае ўсім канонам суровага зімовага месяца: траскучыя маразы, высокія гурбы, працяжныя мяцеліцы. У бліжэйшыя суткі пры падтрымцы непагодлівага паўднёвага цыклону "Улі" другі зімовы месяц вырашыць выпрабаваць на трываласць Беларусь, асабліва яе ўсходнюю частку, якая будзе знаходзіцца ў самым эпіцэнтры падзей.

Радыё Свабода 

Пазьняк, якога мы ня ведаем. Выйшла надзвычай асабістая кніга пра вядомага палітыка

Зянон Пазьняк прадставіў кнігу «Стаць у праломе мура». Гэта вялікае інтэрв’ю-кроніка з палітыкам пра падзеі другой паловы ХХ стагодзьдзя, сьведкам і ўдзельнікам якіх быў сам Пазьняк. Дысыдэнцкі Менск, русыфікацыя Беларусі, барацьба з «рускім мірам» у спрэс саветызаванай Беларусі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Амаль Br19 млрд плануецца накіраваць на рэалізацыю дзяржпраграмы "Дарогі Беларусі" ў 2026-2030 гадах

Як адзначылі ў прэс-службе, дзяржпраграма "Дарогі Беларусі" - асноўны дакумент у дарожнай гаспадарцы рэспублікі. Агульная працягласць аўтамабільных трас у краіне складае 86 тыс. км. На іх размешчана звыш 5 тыс. мастоў.

Радыё Свабода 

Першы раз за кратамі. Вялікая размова з Уладзем Лабковічам

Праваабаронца з 25-гадовым стажам трапіў за краты пасьля пратэстаў 2020 году ўпершыню. Уладзь расказвае пра ўражаньні ад чатырохгадовага падарожжа па турмах Беларусі, пра эмоцыі ад узьяднаньня з роднымі, адказвае на пытаньне, ці мае злосьць на сваіх катаў. Уладзь Лабковіч, 47 гадоў, юрыст, праваабаронца «Вясны». Быў арыштаваны 14 ліпеня 2021 году разам з Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам, праз два гады яму прысудзілі сем гадоў пазбаўленьня волі, абвінаваціўшы, сярод іншага, у...