Январь
2026

Новости за 10.01.2026

БелТА (Навіны Беларусі) 

Работа вода- і цеплазабеспячэння спынена ў Кіеве 

Мэр Кіева Клічко заклікаў жыхароў горада па магчымасці пакінуць сталіцу з-за праблем з цепла- і электразабеспячэннем. Ён адзначыў, што палавіна шматкватэрных дамоў Кіева засталася без ацяплення, таксама ў горадзе перабоі з водазабеспячэннем.

Радыё Свабода 

Трамп: Грэнляндыя патрэбная ЗША, каб яна не дасталася Кітаю ці Расеі

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў заявіў пра неабходнасьць для Злучаных Штатаў узяць пад кантроль Грэнляндыю — аўтаномную тэрыторыю Каралеўства Даніі — падкрэсьліўшы, што ягоная адміністрацыя «мае намер нешта зрабіць з Грэнляндыяй», падабаецца гэта камусьці ці не.

Радыё Свабода 

Расея атакавала інфраструктуру Ўкраіны. У Кіеве ў суботу экстрана адключалі сьвятло, цяпло і ваду

У сталіцы Ўкраіны адключалі электрычнасьць, спынялі працу сыстэм вода- і цеплазабесьпячэньня, а таксама электратранспарту. Гэта зьвязана з наступствамі расейскіх удараў па энэргетычнай інфраструктуры і як вынік — перагрузкі сыстэмы.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мінабароны ў снегапад падтрымлівае аэрадромы ВПС і войскаў ППА ў гатоўнасці для прымянення авіяцыі 

Больш за 100 чалавек асабовага складу і 40 адзінак тэхнікі працуюць кругласутачна, забяспечваючы расчыстку ўзлётна-пасадачных палос, рулёжных дарожак і стаянак авіяцыйнай тэхнікі.