Январь
2026
23
24
25
26
27
28
29
30
31

Новости за 21.01.2026

БелТА (Навіны Беларусі) 

Рэкордныя значэнні ВУП, экспарту і рэальных даходаў насельніцтва: названыя ключавыя дасягненні года ў эканоміцы

Як раней паведамляў Белстат, ВУП па выніках года вырас на 1,3 працэнта і дасягнуў у намінальным выражэнні максімальнага значэння - $94,4 млрд.

Радыё Свабода 

Сабаленка спыніла палітычныя размовы пасьля закліку ўкраінкі да забароны на ўдзел беларусак у гульнях, але выказалася за мір

Першая ракетка сьвету Арына Сабаленка ў сераду 21 студзеня заявіла, што «ня хоча гаварыць пра палітыку» пасьля таго, як украінка Аляксандра Алійнікава заклікала да забароны беларускім і расейскім гульцам займацца тэнісам.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Яго музыка - адлюстраванне беларускіх абрадаў. Да 140-годдзя з дня нараджэння Аляксея Туранкова

Камерныя творы Аляксея Туранкова да гэтага часу знаходзяцца ў рэпертуары музыкантаў - і ў сваіх арыгінальных версіях, і ў перакладаннях для іншых інструментаў. "А знакамітую оперу "Кветка шчасця" і іншыя яго творы праходзяць у музычных каледжах і ВНУ", - расказала Надзея Бунцэвіч.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прамысловая кааперацыя і гуманітарная сфера. Як пашыраецца супрацоўніцтва Беларусі і Кітая

Сун Яньпін дадала, што міжурадавае пагадненне паміж дзвюма краінамі аб гандлі, паслугах і інвестыцыях афіцыйна ўступіла ў сілу з 2026 года. Гэта, паводле слоў Часовага паверанага ў справах КНР у Беларусі, яшчэ больш раскрые патэнцыял двухбаковага гандлёва-інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама прынясе яшчэ больш выгады прадпрыемствам і народам абедзвюх краін.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка адзначыў значны ўклад інжынерных войскаў у забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што інжынерныя войскі Беларусі, якія сёння аснашчаны самымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі, уносяць значны ўклад у забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы, вырашаючы адказныя задачы па бяспечным функцыянаванні ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры, ліквідацыі наступстваў розных надзвычайных сітуацый і абясшкоджванні выбухованебяспечных прадметаў.

Радыё Свабода 

Самалёт Трампа вярнуўся на базу праз тэхнічныя праблемы. Яго візыт у Давос не скасавалі

Прэзыдэнцкі самалёт, на якім прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вылецеў у Швайцарыю для ўдзелу ва Ўсясьветным эканамічным форуме, неўзабаве пасьля ўзьлёту вярнуўся на вайсковую базу Эндрус праз «дробную праблему з электрычнасьцю».

Радыё Свабода 

«Лепш цягнік у Вільню для беларусаў, чым цягнік у Гаагу для Лукашэнкі» — палітычны аналітык Аляксандар Класкоўскі

Дэмакратычным сілам Беларусі варта перагледзіць свае падыходы і бачаньне гэтага перагляду, выказанае Марыяй Калесьнікавай у інтэрвію газэце Financial Times, — мяркуе палітычны аглядальнік інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандар Класкоўскі.

Радыё Свабода 

У Літве працягваюць разьмяшчаць сілы войскаў і памежнікаў для барацьбы з кантрабанднымі балёнамі зь Беларусі

Для спыненьня кантрабанды, якую перапраўляюць у Літву зь Беларусі пры дапамозе паветраных балёнаў, армія і памежнікі працягваюць разьмяшчаць свае сілы на мяжы.