Январь
2026

Новости за 26.01.2026

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь і Венесуэла маюць намер рэалізаваць ініцыятывы ў навукова-тэхнічнай сферы

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва ў сферы навукі і тэхналогій, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў, абмен практычным вопытам. Размова ішла таксама аб далейшым развіцці дагаворна-прававой базы.

Радыё Свабода 

ЭЗ цалкам забароніць імпарт прыроднага газу з Расеі да 2027 года

Эўразьвяз з пачатку 2027 года цалкам забароніць імпарт звадкаванага прыроднага газу (СПГ) з Расеі. Пастаўкі трубаправоднага газу з Расеі забароняць з 30 верасьня 2027 года. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Рады ЭЗ.

Charter97.org (be) 

«Лукойл» б'е трывогу

Кампанія папрасіла дапамогі з бюджэту з-за абвалу цэн на расійскую нафту.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Сведчанне высокага ўзроўню ўзаемадзеяння. Прэзідэнт Манголіі ўручыў медаль "Дружба" беларускаму дыпламату

Пасол Беларусі падзякаваў кіраўніку мангольскай дзяржавы за аказаны высокі гонар і пацвердзіў нацэленасць беларускага боку на далейшае ўмацаванне і развіццё ўсебаковага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Манголіяй.

Радыё Свабода 

У Беларусі вырабляюць такія ж тыпы ўзбраеньня, без якіх «на СВА сёньня вельмі складана абысьціся», заяўляе Лукашэнка

Без традыцыйнага ўзбраеньня — пісталетаў, аўтаматаў, кулямётаў, гранатамётаў — і «без звычайнага салдата» сучасная вайна «не абыдзецца», заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня ў Менску на нарадзе па стварэньні адукацыйнага цэнтру для падрыхтоўкі таленавітай моладзі па прафэсіях будучыні.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Вучыч: пазачарговыя парламенцкія выбары ў Сербіі могуць адбыцца восенню 

"У гэтым годзе ў нас будуць выбары. Думаю, усе выбары пройдуць восенню. Мне здаецца, гэта больш верагодны варыянт", - сказаў ён. Вучыч таксама дапусціў, што парламенцкія і прэзідэнцкія выбары могуць быць сумешчаны.