Больш за 300 фур чакаюць на граніцы ўезду ў Літву
"На працягу двух сутак літоўскі бок не прымаў грузавы транспарт. У выніку перад пунктамі пропуску "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") і "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі") сабралася 210 і 100 грузавікоў адпаведна", - адзначылі ў пагранічным ведамстве. Акрамя таго, 10 фур чакаюць уезду ў Польшчу перад пунктам пропуску "Баброўнікі" (сумежны "Бераставіца").