Январь
2026

Новости за 26.01.2026

БелТА (Навіны Беларусі) 

Белстат: сярэдняя зарплата ў Беларусі ў снежні 2025 года склала Br3112,7 

Самая высокая сярэдняя заработная плата зафіксавана ў Мінску - Br4290,9. У Мінскай вобласці яна склала Br3171,8, Гродзенскай - Br2681,9, Брэсцкай - Br2852,7, Гомельскай - Br2623,5, Магілёўскай - Br2485,2 і Віцебскай - Br2518,2.

Радыё Свабода 

Фрыдман: Трамп даў Лукашэнку тое, чаго ён чакаў гадамі

Чым стане Рада міру для Беларусі і Лукашэнкі? Чым быў адметны беларускі ўдзел у Міжнародным форуме ў Давосе? Чаго насамрэч дасягнуць улады, забараніўшы рабіць аборты ў прыватных клінках? Пра што расказала Свабодзе мігрантка з Гвінэі, якую дэпартавалі зь Беларусі, забраўшы дачку ў дзіцячы дом. Падсумоўваем падзеі тыдня з экспэртамі — палітолягам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам, старшым дарадцам Ціханоўскай Франакам Вячоркам, праваабаронцамі Настай Базар і Энірай Браніцкай.

Радыё Свабода 

Спэцслужба Латвіі: Расея ўсё больш уразьліва ўспрымае спробы рэжыму Лукашэнкі праводзіць незалежную палітыку

Бюро абароны Канстытуцыі Латвіі (SAB, служба замежнай выведкі і контравыведкі. — РС) у сваёй справаздачы аб дзейнасьці ў 2025 годзе прыйшло да высновы, што Расея ўразьліва ўспрымае нават мінімальныя спробы рэжыму Беларусі праводзіць больш незалежную палітыку.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Адукацыя і навука знаходзяцца на асаблівым этапе развіцця". Лукашэнка абазначыў адну з важнейшых задач для краіны

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях стварэння адукацыйнага цэнтра для падрыхтоўкі адоранай моладзі па прафесіях будучыні.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Футбалісты зборнай Беларусі сустрэнуцца з камандай Арменіі ў другім спарынгу

Пасля выязной гульні з кіпрыётамі, якая адбудзецца 26 сакавіка, каманда Віктара Ганчарэнкі адправіцца ў Ерэван, дзе 29 сакавіка сустрэнецца з армянскай зборнай.