Январь
2026

Новости за 30.01.2026

Радыё Свабода 

Армія абароны Ізраілю пацьвердзіла гібель каля 70 тысячаў чалавек у Газе

Паводле Арміі абароны Ізраілю (ЦАХАЛ), маштаб чалавечых стратаў у Газе фармаваўся як у выніку баявых дзеяньняў, гэтак і з-за расправаў ХАМАС над апанэнтамі і гібелі палестынцаў ад падзеньня дэфэктных ракетаў.

Радыё Свабода 

ЧАЛЫ: беларусы зарабляюць 1000$? Кітай стаў для Беларусі важнейшым за Эўразьвяз

У першыню ў гісторыі незалежнай Беларусі сярэдні заробак у краіне перавысіў 1000 даляраў. Як гэта стала магчымым і ці багацеюць беларусы? Кітай упершыню стаў другім гандлёвым партнэрам Беларусі, абагнаўшы Эўразьвяз. Што адбываецца зь беларускім рублём і ці варта баяцца інфляцыі? Глядзіце “ПіК Свабоды” з эканамічным аналітыкам Сяргееем Чалым. Таксама гаворым пра нечаканы паварот украінскай палітыкі да беларускіх дэмакратычных сілаў з Аленай Бабаковай, журналісткай, дасьледчыцай Atlantic...

Радыё Свабода 

Рэпартаж з «пункта нязломнасьці» ў Кіеве, які адкрылі беларускія валянтэры

У «пункт нязломнасьці» ў адным з двароў на левым беразе Кіева гараджанка Людміла прыйшла паесьці гарачага баршчу. У яе дома электрапліта, а сьвятло далі раніцай усяго на паўгадзіны. Гэты намёт паставілі беларускія валянтэры. Алена Жаркевіч зьехала зь Беларусі ва Ўкраіну ў 2020 годзе.

Радыё Свабода 

«Украіна выратавала маё жыцьцё». Рэпартаж з «пункта нязломнасьці» ў Кіеве, які адкрылі беларускія валянтэры. ФОТА, ВІДЭА

«Гэта нашая агульная вайна, гэта нашая агульная праблема, і таму беларусы побач», — кажа беларуская валянтэрка Алена Жаркевіч, якая зьехала ва Ўкраіну ў 2020 годзе.

Радыё Свабода 

Франак Вячорка — аб новай візавай стратэгіі ЭЗ: сытуацыя ў цэлым застаецца такой жа, як летась

Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракамэнтаваў выданьню Reform.news новую пяцігадовую стратэгію ў сферы міграцыі, якую ўчора прэзэнтавала Эўрапейская камісія. Паводле яго размова не ідзе аб візавай забароне для грамадзян Беларусі.