Январь
2026

Новости за 30.01.2026

БелТА (Навіны Беларусі) 

Расія ратыфікавала пагадненне з Беларуссю аб абароне грамадзян ад неабгрунтаванага міжнароднага праследавання 

Гэта пагадненне было падпісана 13 сакавіка 2025 года ў Маскве прэзідэнтамі Беларусі і Расіі Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларуская культура атрымае "прапіску" ў Кітаі: падпісаны мемарандум аб стварэнні тэматычнага гарадка

Праект "Славянскі фестываль - Беларускі гарадок" - ініцыятыва, распрацаваная ў рамках стратэгічнага культурнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Як аператары БПЛА праходзяць адбор у брыгадзе, якую праверылі па даручэнні Прэзідэнта?  

"Падраздзяленне беспілотных лятальных апаратаў і клас падрыхтоўкі аператараў былі сфарміраваны і адкрыты ў мінулым годзе. Клас абсталяваны ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да падрыхтоўкі аператараў БПЛА з улікам вопыту спецыяльнай ваеннай аперацыі", - адзначыў намеснік камандзіра 19-й асобнай механізаванай брыгады Максім Канстанцінаў.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь чакаюць маразы да 33 градусаў. Як энергасістэма краіны рыхтуецца да моцнага пахаладання

Паводле прагнозу Белгідрамета, 1 і 2 лютага ў начны і ранішні час на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра складзе 25-30 градусаў марозу, 2 лютага - месцамі да мінус 33 градусаў. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Радыё Свабода 

Зяленскі: Расея пакуль не атакуе энэргетыку, але цэліць па лягістыцы. У Харкаве пацярпела амэрыканская кампанія

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў ноч з 29 на 30 студзеня расейскі войскі не абстрэльвалі энэргетычную інфраструктуру, але не спынілі ўдары па гарадах, аб’ектах прамысловасьці і лягістыкі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь увайшла ў топ замежных турнапрамкаў расіян на святочныя даты лютага і сакавіка  

Паводле даных аднаго з папулярных сэрвісаў анлайн-браніравання атэляў і апартаментаў, попыт на падарожжы ў перыяд святочных дзён вырас на 42 працэнты ў гэтым годзе ў параўнанні з мінулым.