Январь
2026

Новости за 30.01.2026

Радыё Свабода 

Улады Беларусі заплянавалі рэканструкцыю найбуйнейшага пункту пропуску на мяжы зь Літвой, які нейкі час быў закрыты

Пасьля леташняй рэканструкцыі пункту пропуску «Бераставіца» на мяжы з Польшчай у 2026 годзе пачнецца рэканструкцыя пункту пропуску «Каменны Лог» на мяжы зь Літвой.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Канькабежцы Дамарацкая і Галавацюк сталі лепшымі на чэмпіянаце Расіі ў спрынтарскім мнагабор'і

У агульнай колькасці за чатыры забегі Ганна Дамарацкая набрала 156 балаў і заняла першае месца, амаль на два ачкі абышоўшы прызёра Алімпійскіх гульняў масквічку Ангеліну Голікаву.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка ў Мінску даў старт рабоце ўнікальнай вытворчасці ў сферы мікраэлектронікі

Новы цэнтр - адзіны на тэрыторыі краін былога СССР комплекс, які дазваляе выпускаць вырабы тэхналагічнага ўзроўню 90 нм, крытычна неабходныя для стварэння перадавых узораў абсталявання электроннага машынабудавання.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Стартуе прыём заявак на XXII Нацыянальны конкурс "Залатая літара" 

На галоўны творчы конкурс для друкаваных і сеткавых СМІ краіны заяўкі прымаюцца да 1 красавіка ўключна з паметкай "На нацыянальны конкурс "Залатая літара" па адрасе: 220004, Мінск, пр.Пераможцаў, 11, кабінеты 401, 425.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Бегчы на паўкроку наперадзе. Лукашэнка паставіў задачу перад беларускай мікраэлектроннай прамысловасцю

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў пры наведванні ААТ "Планар", якое працуе ў сферы мікраэлектроннай прамысловасці і з'яўляецца адным з лідараў у гэтай галіне.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Галкіпер "Ванкувера" Талапіла прызнаны першай зоркай матчу НХЛ 

Канадскі клуб дома перамог "Анахайм" з лікам 2:0. Талапіла адбіў усе 32 кідкі гасцей і быў прызнаны першай зоркай сустрэчы. Беларускі галкіпер упершыню ў кар'еры ў НХЛ згуляў "на нуль", у гэтым сезоне Мікіта правёў за "Ванкувер" 8 матчаў і атрымаў тры перамогі пры 90 працэнтах сейваў.

Радыё Свабода 

Павялічацца пэнсіі і дзіцячыя выплаты, увядуць ліміт на безьліміт. Якія зьмены чакаюць беларусаў у лютым

У лютым 2026 году ў Беларусі вырастуць два паказьнікі, ад якіх залежаць шмат сацыяльных выплат: бюджэт пражытковага мінімуму і велічыня сярэдняга заробку.

Радыё Свабода 

У Беларусі заявілі аб павелічэньні экспарту мэдычных паслуг, асабліва ў памежжы з Літвой, Латвіяй і Польшчай

Супрацоўніца аддзелу эканомікі сфэры паслуг Інстытуту эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Алена Мілашэвіч заявіла, што за апошнія пяць гадоў павялічыўся экспарт мэдычных паслуг у памежных рэгіёнах Беларусі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка наведае ААТ "Планар" і прыме ўдзел у запуску ўнікальнай вытворчасці

Кіраўніку дзяржавы даложаць аб выніках работы холдынга "Планар" у 2023-2025 гадах, мэтах і задачах на 2026-2030 гады. Прэзідэнт азнаёміцца ​​з вытворчай дзейнасцю прадпрыемства. Адбудзецца цырымонія запуску Цэнтра спецтэхналагічнага абсталявання для вытворчасці фоташаблонаў і мікраоптыкі.