Февраль
2026
20
21
22
23
24
25
26
27
28

Новости за 18.02.2026

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Не ўсё атрымалася, Віка была не ў сваёй талерцы". Трэнер Сафонавай аб выступленні на Алімпіядзе

У кароткай праграме Сафонава набрала 54,57 бала і заняла 26-е месца сярод 29 удзельніц. Беларуская фігурыстка завяршыла выступленні на Гульнях, паколькі ў адвольную праграму адабраліся 24 дзяўчыны. Чатыры гады таму ў Кітаі наша спартсменка была 12-й.

Радыё Свабода 

АПК абвясьціў пра стварэньне інфармацыйных цэнтраў для «вырашэньня праблем беларусаў за мяжой»

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) стварае інфармацыйныя цэнтры для «вырашэньня праблем беларусаў за мяжой».

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь выходзіць з пратакола аб узаемадзеянні мытных органаў СНД пры ажыццяўленні пастмытнага кантролю 

Гэта рашэнне абумоўлена тым, што пратакол страціў сваё значэнне, паколькі яго палажэнні былі поўнасцю паглынуты новай рэдакцыяй названага пагаднення.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Старт акрабатак праз суткі і пятая Алімпіяда Шканавай: у сераду ў Італіі выступяць чатыры беларускі

У стартавым пратаколе 25 спартсменак, сярод іх беларускі Ганна Гуськова, Настасся Андрыянава і Ганна Дзяруга. Па выніках першай кваліфікацыі далей пройдзе лепшая шасцёрка, яшчэ шэсць пуцёвак будуць разыграны ў другім раўндзе. Пачатак фіналу - у 15.00.