Сі Цзіньпін прыбыў у Парыж. Тэмай перамоваў будзе і вайна ва Ўкраіне
![Сі Цзіньпін прыбыў у Парыж. Тэмай перамоваў будзе і вайна ва Ўкраіне](https://gdb.rferl.org/01000000-0aff-0242-2c49-08db369e0672_w800_h450.jpg)
Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю прыбыў з дзяржаўным візытам у Парыж. Гэта першая паездка кітайскага лідэра ў ЭЗ за апошнія пяць гадоў. Акрамя Францыі, ён наведае таксама Вугоршчыну і Сербію, якая не ўваходзіць у Эўразьвяз.