"У вёсцы жывуць добрыя і душэўныя людзі". Вясковец расказвае, чаму ніколі не пераедзе ў горад
Асноўны абавязак Аляксандра - фасоўка прадукцыі і назіранне за работай
лініі. За змену даводзіцца ўпакоўваць да 1,5 тыс. мяшкоў з грунтам і
ўгнаеннямі. Камусьці гэта работа можа здацца сумнай, але толькі не
Аляксандру Кохану, які нават у такім манатонным працэсе знаходзіць сваю
прыгажосць.