Дыспансерызацыя, КТ, інфарматызацыя. Рыжанкоў азнаёміўся з магчымасцямі Чачэрскай ЦРБ
У рабочым графіку Максіма Рыжанкова на сёння - Чачэрскі раён. Выбар абумоўлены тым, што раён з'яўляецца адным з пацярпелых ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Праз дзесяцігоддзі яго тэрыторыя развіваецца, тут рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты, умацоўваецца база сацыяльных устаноў.