Лукашэнка павіншаваў жыхароў Старых Дарог з 500-годдзем горада
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што працавітасць, з'яднанасць і ўпартасць некалькіх пасляваенных пакаленняў ператварылі Старадарожскі край у чысты, утульны, дагледжаны куток Беларусі, дзе беражліва захоўваюць багатую прыродную і гістарычную спадчыну продкаў.