Тэлеканал "Беларусь 3" правядзе трансляцыі канцэртных праграм фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску-2024"

З 9 па 15 ліпеня горад на Дзвіне прыме XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Найбольш поўную карціну культурнага форуму, канцэртных і конкурсных праграм у прамым эфіры прапануе гледачам тэлеканал "Беларусь 3", які правядзе ўсе фестывальныя дні разам з жыхарамі і гасцямі Віцебска.

Панараму асноўных падзей фестывальнага Віцебска ў эфіры прадставіць праект "Навіны культуры". Карэспандэнты пражывуць насычаныя дні "Славянскага базару" разам з гасцямі і ўдзельнікамі культурнага форуму і раскажуць пра асноўныя мерапрыемствы, падрыхтаваныя арганізатарамі свята.

Традыцыйна ўвазе гледачоў мы прапануем поўную праграму XXII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск". Так, кожны дзень з 10 па 12 ліпеня ў 14:00 на "Беларусь 3" - прамыя трансляцыі канцэртаў першага і другога дня творчага спаборніцтва юных вакалістаў, а таксама цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і гала-канцэрта з удзелам членам Міжнароднага журы.

Читайте на 123ru.net