Лукашэнка паабяцаў на працягу некалькіх дзён канчаткова ліквідаваць усе вузкія месцы ў сувязі з наступствамі ўрагану
"Людзей я хачу чарговы раз супакоіць і паабяцаць, што на працягу некалькіх дзён мы вузкія месцы ліквідуем пасля гэтага ўрагану. І яшчэ месяц будзем працаваць. Каб абнавіць недзе, узмацніць работу па энергазабеспячэнні. Мы бачым гэтыя праблемы, урокі атрымалі. На працягу месяца мы скончым усе работы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.