У Нямеччыне пачалі расьсьледаваньне пасьля палётаў дронаў над прамысловай зонай. Мяркуюць, што іх запускаюць расейскія агенты
Пракуратура нямецкага горада Фленсбург пачала расьсьледаваньне ў сувязі з палётамі дронаў над прамысловым комплексам ChemCoast Park Brunsbüttel, дзе разьмешчаныя хімічныя прадпрыемствы, тэрмінал для разгрузкі танкераў са звадкаваным прыродным газам і выведзеная з эксплюатацыі АЭС.