Нацбанк Украіны хоча зьмяніць назву самай дробнай манэты «капейка» на «шаг»
Паводле тлумачэньня Нацбанку «назва „капейка“ — гэта насамрэч сымбаль маскоўскай акупацыі. А „шаг“, наадварот, старажытнаўкраінскага паходжаньня і выкарыстоўваецца ва ўкраінскіх грашовых разьліках з XVI стагодзьдзя».