Беларускія прадпрыемствы прэзентавалі патэнцыял на выстаўцы харчовых прадуктаў і тэхналогій у Стамбуле
У перыяд з 3 па 6 верасня Стамбул збірае лепшых сусветных баераў і лідараў сферы харчовай прамысловасці з больш як 160 краін у рамках 32-й міжнароднай выстаўкі WorldFood Istanbul. Яна з'яўляецца другой па маштабе і ахопе ўдзельнікаў у рэйтынгу галіновых сусветных падзей, уступаючы толькі Gulfood у Дубаі.