Новы сезон у Вялікім тэатры адкрые опера "Царская нявеста"
Як адзначылі ў тэатры, опера "Царская нявеста" адзін з тых твораў, з якога пачыналася гісторыя тэатра. Першая пастаноўка на мінскай сцэне была ў 1933 годзе. Сёння ў яе галоўных партыях вядучыя салісты беларускай оперы: Станіслаў Трыфанаў, Аксана Волкава, Таццяна Гаўрылава і многія іншыя.