Паралімпіец Салей заняў пятае месца на стаметроўцы вольным стылем

Першым відам вячэрняй праграмы серады стаў фінал на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем у мужчын у класе S12. Па выніках ранішняй сесіі з пятым часам у вырашальны заплыў прабіўся наш Дзмітрый Салей, у фінале беларус паказаў рэзультат 53,84 сек і таксама размясціўся на пятым радку. Раней у Парыжы Салей заняў чацвёртае месца на стаметроўцы на спіне, а таксама фінішаваў восьмым вольным стылем.

Читайте на 123ru.net