Затрыманага ў Беларусі японца абвінавачваюць паводле артыкулу аб «агентурнай дзейнасьці», ён у СІЗА КДБ
Затрыманага ў Беларусі японца Масатосі Наканісі абвінавачваюць у агентурнай дзейнасьці (арт. 358-1 Крымінальнага кодэксу), распавёў у сюжэце дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1» начальнік сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак.